Nov 18, 2012

Сучасныя бытавыя прыборы



Па тканаму мору жалезны карабель плыве, 
Мора пад ім шуміць, услед высыхае. 
Сам жа карабель тады кранецца, 
Як да сцяны прыпрэцца. (Электрычны прас.)

Яна на яго злосна бурчэла, 
Кідала яго і вярцела. 
Яно ж пасля гэтага 
Памаладзела. (Пральная машына.)

Мае колы — ды не паравоз, 
Мае стужку, але не матрос. 
Музыкай частуе ён, 
А завуць... (Магнітафон.)

Я не чарапаха — робат, 
Але працаваць люблю, 
Я не слон, але ў свой хобат 
3 дывана ўвесь пыл лаўлю. (Пыласос.)

Праз палі, масты, лясы 
Ляцяць словы-галасы. 
Дзякуючы правадам 
Кажуць тут, а чуюць там. (Тэлефон.)

Загадкі пра дрэвы



Адна я ў лесе з белаю карой.
Багата сокам веснавой парой. (Бяроза.)

Я зацвітаю кожным летам
не пышным — ледзь прыкметным цветам.
Але як толькі зацвіту,
дык пчолы чуюць за вярсту. (Ліпа.)

Я засцілаю дол ігліцай.
Спрадвеку слаўлюся жывіцай. (Сасна.)

I ў сто гадоў я малады.
Маё насенне — жалуды. (Дуб.)

Стаіць у лесе дрэўца,
пад ветрам лёгка гнецца,
а гронкі ягадак гараць,
і снегіры да іх ляцяць...
Хто здагадаецца,
як дрэўца называецца? (Рабіна.)

Заўсёды, летам і зімой,
мае іголачкі са мной.
Галінак у мяне багата.
Я сустракаю з вамі свята. (Елка.)

Лясныя жывёлы




3 грывай, а не конь,
з рагамі, а не бык,
з барадой, а не казёл.
Гучна-гучна зароў
Цар пушчанскіх звяроў. (Зубр.)

Гальчастыя рогі,
хуткія ногі,
колер поўсці — залаты.
Хто я, ці ведаеш ты? (Алень.)


Адгадайце, хто такі
На нагах гусіных
Сярод быстрае ракі
Збудаваў плаціну. (Бабёр.)


У ваду нырае смела,
хатку ён будуе ўмела,
Пад вадой і на вадзе
будаўніцтва ён вядзе. (Бабёр.)

Ён прысмакаў з'еў нямала,
а калі харчоў не стала,
лапу смокчучы, заснуў,
ледзьве не праспаў вясну. (Мядзведзь.)

У рыжай разбойніцы
хвост, як мятла.
Ад кары ўцякла –
сляды замяла. (Ліса.)

3 ялінкі на ялінку,
з галінкі на галінку
скача агеньчык жывы...
Хто гэта? Знаеце вы? (Вавёрка.)

Мышак ловіць, ды не коцік ён,
I лісты носіць, ды не паштальён.
Каб лісе не трапіць на зубок,
У калючы скруціцца клубок. (Вожык.)

Nov 17, 2012

Пра кветкі



Паміж двух лістоў – драточак. 
На драточку – сем званочкаў. 
Пчолкі ў званочкі б’юць 
І мядок дамоў нясуць. 
І ў лісточках, і ў кветках 
І атрута ёсць, і лекі. 
Можа , некалі пасадзіш 
Ты на клумбе белы (ландыш). 

Лісточкі-далонькі і золата- кветкі. 
Трымайцеся з імі абачліва, дзеткі! 
У кветачкі гэтай атрутныя сокі: 
На скуры ад іх застаюцца апёкі. 
Рукамі пакраталі – вочкі шкадуйце: 
Пякучым спрадвек называецца (люцік). 

У лужку-лужочку
выраслі сястрычкі:
Залатое вочка,
белыя раснічкі. (Рамонкі.)

Стаяць каля сценкі Юлькі,
На іх белыя кашулькі.
Сэрцы іх залатыя,
Адгадайце, хто такія? (Рамонкі.)

Жоўтае сонейка ў белых пялёстках – 
Кожны з нас ведае кветачку простую. 
П’ем з ёй гарбату (прастуда міне), 
З ёю варожым (кахае ці не). 
Дык пра якія тут кветкі гамонка? 
Ты здагадаўся? Вядома ж, (рамонкі)! 
 
Узімку цыбулінка спіць-спачывае. 
Прачнецца – і кветкі наволю пускае. 
Хай снег, хай мароз – у вясновым падлеску 
Красуюць блакітныя кветкі – (пралескі). 

Што пахне на лузе так соладка ўлетку? 
Трайныя лісточкі ды шарыкі-кветкі. 
Карове, каню ды сямейцы трусінай 
Наш Яська пайшоў накасіць (канюшыны). 

Загадкі пра кветкі

Цвіту ўсё лета я,
Жыву звычайна ў жыце.
Нашу хлапечае імя.
Як зваць мяне, скажыце? (Васілёк.)

Маніць чырванню пладоў 
Шчыльная сцяна кустоў. 
На калючкі не крыўдуй, 
Лепш плады іх пакаштуй. 
Не шукай наўпрост дарог: 
жываплотам вырас (глог). 

Красавала, чырванела 
кветачка на градках. 
Як пялёсткі абляцелі - засталася хатка. 
Патрасеш - яна звініць. 
Хто у хаціне той сядзіць? 
Булкам адмысловы смак 
надае звычайны (мак). 
Беларускай ружай клічуць. 
Пчолкі кветкі ёй казычуць. 
Як пялёсткі абляцелі - 
Хутка і плады паспелі. 
Толькі есці іх не варта. 
Лепей кінуць у гарбату. 
Мноства розных вітамінаў 
назапасіла (шыпшына). 

За плот чапляецца вусамі 
сцябло з тугімі гаманцамі. 
У гаманцах сядзяць сынкі, 
гадуюць круглыя бакі. 
Калі вусач пажоўк, засох, 
глядзі: пара збіраць (гарох)! 
 
Краску клічуць пустазеллем: 
рвуць усе, ніхто не сее. 
Пчолкі ў жыта залятаюць, 
неба кропелькі шукаюць. 
Ведае, напэўна, кожны 
Нашы сціплыя (валошкі). 
 
У траве ў зялёнай свіце 
Да ўзыходу сонца спіць ён. 
А як сонейка вітае – золатам кашуля ззяе. 
Раптам зробіцца надзьмуты 
У пухнатым белым футры. 
А пад ветрам гайданецца – 
Дык у момант распранецца. 
Што за модны маладзец? 
Ну, вядома ж, (дзьмухавец)!

Ля дарогі — шарык белы,
Вецер дзьме, а шарык цэлы.
А як дзьмухнуць хлапчукі –
Пух ляціць ва ўсе бакі. (Дзьмухавец.)
 
Мы расцем не на градзе, мы красуем на вадзе. 
Першы белы, як сняжок, другі жоўты, як жаўток. 
Не зрывайце нас дарма: без вады жыцця няма. 
Пчолка кветку апыляе – кветка пад ваду нырае. 
Пад вадой плады саспеюць, і вада іх будзе сеяць - 
Круглыя, як мячыкі кветачкі-(гарлачыкі). 

Што за куст цвіце букетамі, 
Фіялетавымі кветкамі? 
Зломім па галінцы ўсе, 
Ў хату радасць прынясем. 
Абламайце хоць увесь, 
Крыўдаваць не будзе (бэз). 

Паўсюль вы сустрэнеце гэтыя кветкі: 
Блакітныя вочкі і жоўтыя зрэнкі. 
На лузе, у лесе, па ўскрайку балота 
Растуць яны дружна. Збірай у ахвоту. 
Калі прыварот трэба моцны ды хуткі, 
Каханку на грудзі кладзі (незабудкі). 

Загадка пра прафесіі



Хто што робіць
Даглядае пчол пчаляр,
Стол майструе сталяр,
Шыбы ў вокны ставіць шкляр,
Беліць сцены маляр.

Чысціць комін камінар,
Сыры варыць сыравар,
Ну а цукар – цукравар.

З футра выкраіў каўнер
Мне на паліто кушнер,
Боты мне пашыў шавец,
Новыя штаны – кравец,
Цацку з дрэва майстры
Выразалі – разьбяры.

Цяпер сам разбяры,
А што робяць ганчары,
Бандары, цесляры,
Маляры, млынары,
Дактара, друкары..

Хто даглядае трактары,
А хто – коней на стайні,
А что вучыць нас?

АДГАДКА ТУТ

Прафесіі



У сваіх руках цагіл мо мільён – і не адзін –
За жыццё ператрымаў. Столькі печаў ужо склаў. (Пячнік.)

Скрыпка ў руках ці звачайны трамбон, флейта, гармоня або саксфон –
Так я зайграю, каб нават і зала зачараваным здзіўленнем заззяла. (Музыкант.)

Ноіак сем, а колькі розных песень таіцца дзівосных…
Я адну з іх напішу, каб запала і ў душу. (Кампазітар.)

Роьбам, кругам ці квадратам трэба дэталь занадта?
Я з металу ў той жа час вытачу яе для вас. (Токар.)

Я артыкул напішу, усю праўду ў ім скажу.
Хай чытаюць у газеце і дарослыя, і дзеці. (Журналіст.)

Дзень – у снезе або ў ветры, ну, а я – ізноў у нетры.
Каб было вам цёпла, светла – вугалёк дабыць мне трэба. (Шахцёр.)

Каму – баршчы варыць, супы, кісель, варэнне ці грыбы,
Камусьці – шкло або крышталь, а я вару заўсёды сталь. (Сталявар.)

Злева хвалі, справа хвалі – дзень у дзень – марскія далі.
І не цягне на зямлю – гэтак мора я люблю. (Марак.)

Колькі раз зямлю я гэту, гэту родную планету
Аблятаў на караблі – усё дзівіўся я зямлі.
Хоць узрост вялікі мае, а прыгожая такая… (Касманаўт.)

Прынесці шоўк для кофты – колер сіні, белы, жоўты.
Прынесці мне вельветы, корт, фланель ці маркізет.
Не страмлюся, не заныю, што закажые – пашыю. (Швачка.)

Загадкі пра людзей розных прафесій


Медзвяныя рогі, свінцовыя ногі.
На ўвесь твар акуляр, у вадзе гаспадар. (Вадалаз.)

Хто, збіваючы расу, на плячы нясе касу? (Касец.)

Да зорак паляцеў, на зямлю з-за воблакаў глядзеў,
Сонца абагнаў – зноў на зямлю стаў. (Касманаўт.)

Краіна ведаў існуе. Мне люба адкрываць яе
Дзяўчынкам, хлопчыкам штораз, ведучы іх з класа ў клас. (Настаўнік.)

Ніколі я не абніму, людзей увагай ахіну.
Калі дзе штосьці забаліць, іх боль буду я гаіць. (Лекар)

Вам хлеба?Цукру?Калі ласка. Кам кнігу з вершамі ці казкі?
Бярыце ўсё – у чым патрэба, але плаціць за гэта трэба. (Прадавец.)

Заходзьце і сядайце зручна, як пажадаеце, выключна
Вам так прычоску і зраблю, а трэба – то і пагалю. (Цырульнік.)

Мяту я і вясной, і летам, мяту і ў восень, і зімой…
Калі б не я – па ўсіх прыкметах двор стаў бы ямай выграбной. (Дворнік.)

Борўч згатую і шашлык, і пад соўсам язык,
Жур, мачанку, плоў, спагеці – з апетытам будзеш есці. (Кухар.)
 

Copyright © Беларускія загадкі. Template created by Volverene from Templates Block
WP by WP Themes Master | Price of Silver