Jul 31, 2014

Крыптаграма "Словы Ларысы Геніюш"

Калі вы разгадаеце гэтую крыптаграму, то прачытаеце радкі Ларысы Геніюш, прысвечаныя роднай мове.
Падказкі: 1=м, 4=а, 14=ы, 17=ц.

Адгадка далей

Jul 30, 2014

Рэбус "Кветкі 2"


 



Адгадкі глядзіце далей

Рэбус "Кветкі"




Адгадкі глядзіце далей

Jul 28, 2014

Загадкі пра жывёл ад У. Паўлава

Jul 17, 2014

Гульня "Загадкі Івана Муравейкі"

Для таго, каб гульня адкрылася поўнасцю, націсніце на значок у верхнім правым куце (у гульні!) - чатыры маленькія чырвоныя стрэлачкі.  

Jul 16, 2014

Шарады ад У. Мазго

Слова-дрэва - першы склад.
Слова-кіпень - акурат
Гэта будзе склад другі.
Іх складзі, мой дарагі, - 
Атрымаюць вучні
Першы свой падручнік.

Сэнс другой загадкі:
Лічба плюс ападкі -
Зашумець павінны
У вадзе расліны.

Ты вазьмі,
Мой дарагі,
Меру даўнюю
Вагі,
Да яе дадай
Час сутак -
І нясі матулі
Скрутак,
У які,
Калі ты мудры,
Уклаў
Каробачку для пудры.

Слова першае
Праколе
Слова іншае,
Што ў коле, -
І красуе
Ярка дужа
Ў трэцім слове
Дзікай ружай.

Займеннік
Плюс
Час сутак -
І атрымаеш хутка
Замест адказу
Адзінку часу.

Адгадкі, як заўсёды, схаваныя далей.

Jul 11, 2014

Рэбус "Дрэвы" 2






Адгадкі глядзіце далей

Jul 10, 2014

Рэбус "Дрэвы"





Адгадкі глядзіце далей

Хатнія рэчы ад А. Клышкі

Jul 6, 2014

Загадкі ад Анатоля Клышкі

На конскай пшаніцы
Вісяць завушніцы.

Чорных зубоў поўна пашча,
Частуе, частуе, а ты ўсё нашча.

Зацемку-загадку
Адгадайце вы:
З галавой ніжэйшая,
Чым без галавы.

Што за навінка:
Пад елкай вырасла сланінка!

У якой малечы
Калені вышэй за плечы?

Стаіць дзед пры дарожцы,
Усім чапляе па брошцы.

Твой сябар блізкі:
Сядзіць - высокі,
А ўстане - нізкі.

Адгадкі глядзіце далей.

Jul 3, 2014

Паліндромы ад У. Мазго

Паліндром - слова або словы, што можна прачытаць аднолькава і злева направа, і справа налева.

Ці так, ці гэтак прачытаеш,
Але заўсёды атрымаеш
У смутку ці ў настроі
Від агнястрэльнай зброі.

***

Адкажыце,
Калі ласка:
Як завецца
Шыі частка?

***

У памідора
Назваў шмат.
Найбольш вядомая - 
... .

***

Аўтамашына,
Як рака
Без першай літары - 
... .


Адгадкі глядзіце далей

Jul 2, 2014

Крыптаграма па літаратуры 3

Разгадаўшы наступную крыптаграму, прачытаеце радкі, знаёмыя ўсім са школы.

1 2 3 4 5 6 7    8 9 10 7 11    4 2 12 13 5 14 5    15 4 5 16,
17 8 18 19 5 15    9    4 5 12 5 17 20 21    8 5 11!
22 21 2    8 5 23    17 24 4 20 5    12 5    1 5 17    25 5 4 7 1 5 26,
27 7 8    19 5 15    25 4 7 15 2 1 5 13 7    11...

11 15 18 3    15 2 10 5 17   "4 2 12 13 7 11   1 2 3 4 5 6 7"

Падказка: 15=К, 5=А


Адгадку глядзіце далей

Транспарт


Бягуць па дарозе чатыры браты, у адзін след ступаюць, а адзін аднаго не дагоняць.

Адна палка ў дзвюх печках гарыць.

Бягуць дарогай сычыкі, задраўшы ўгору лычыкі, на неба глядзяць і маслачка ядзяць.

Бягуць сябровачкі, задраўшы галовачкі.

Адзін мёртвы сто жывых вязе.

Еду-еду, а ні дарогі, ні следу.

Адгадкі далей
 

Copyright © Беларускія загадкі. Template created by Volverene from Templates Block
WP by WP Themes Master | Price of Silver