Oct 10, 2014

Загадкі-амонімы ад Кандрата Крапівы

Бабка
Розных бабак шмат на свеце.
Тры з іх добра я прымеціў:
Біў адну я малатком,
Еў другую з малаком, а трэцяя бабка - 
Карэньчык ды шапка.

Галава
Кожны з нас,
Хто жыве,
Мае па галаве.
А бывала ж яна
І на горад адна.

Бык
Падышоў я да ракі,
Дзе пасуцца два быкі.
Каля ног вада бушуе,
Бык стаіць - нібы не чуе.
Узвалі хоць сотню тон,
Не скранецца з месца ён.
Як зрабілі паварот,
Стала ўсё наадварот:
Бык бушуе малады
Каля лужыны вады.
А што гэта за быкі,
Разгадайце, сябрукі.

Баба
Хоць на словах і радня,
Баба бабе не раўня,
Між сабой яны не ладзяць:
Адна б'е, другая гладзіць.
Тая з маху як ударыць -
Аж зямля калоціцца;
Гэта варыць, гаспадарыць,
Аб усіх клапоціцца.


Адгадкі глядзіце далей
 

Copyright © Беларускія загадкі. Template created by Volverene from Templates Block
WP by WP Themes Master | Price of Silver