Dec 13, 2013

Зімовыя загадкі



Дрымучы лес
На шкле парос -
Намаляваў яго …(мароз)

Dec 11, 2013

Рыбы, ракі


Уехала пані ў сад, не выехала назад.
Не каваль, а з абцугамі.
Ножанкі ў руках, шарсцінка ў зубах.
Ногі ў ногі, вусы доўі, па хвасту шлёп-шлёп.
Хто задам ходзіць?
Чорны, малы, хоць якое мора пераплыве.
Без костачкі, без хрэстачкі ўсё мора пераплыве.
Без рук, без ног, без зубоў за цела кусае.

Адгадкі далей.

Dec 10, 2013

Загадкі з лічбамі



1. Ляцела сарока, за ёю сарок. Колькі ляцела? (Двое)

2. Як і цапу, так і лапу, выбілі капу без сараку, без петаку, без пятнаццаці снапоў. Колькі яны змалацілі? (Нуль)

3. Стаяла ізба, а ў ізбе было сем акошак, а на кожным акошку сядзела сем кошак, а ў кожнай кошкі было па сем кацянят. Колькі ва ўсіх іх было ног? Увайшоў і я ў ізбу і маіх было дзве нагі. (Дзве нагі)

4. Дзве дачкі, дзве мацеры і бабулька з унучкай. Колькі ўсіх? (Трое)

5. Ішоў брат з сястрою і муж з жаною, найшлі тры сыры. Як яны падзялілі? (Па аднаму сыру).

6. Запалілі дзве свечкі, адну патушылі. Колькі засталося? (Адна)

7. Несла гаспадыня ў кошыку 10 яец, а дно ўпала. Колькі засталося? (Нуль)

8. Сядзіць у кругу чатыры кошкі, супраць кошкі па тры. Колькі было разам? (Чатыры)

Dec 9, 2013

Музычныя інструменты



У лесе сцята, у каморы ўзята, ляжыць — маўчыць, возьмеш на рукі — плача.
У лесе радзілася, на вяселле згадзілася.
У ліпавым кусце мядзведзь раве.
Што плача і жалю няма?
Чырвоненькі петушок пяе без кішок.
За лесам палянскім, за полем лясанскім крычыць Кацярына голасам шатанскім.

Адгадкі глядзіце далей.

Dec 3, 2013

Сельскагаспадарчыя прылады


Сівыя галубчыкі па падзямеллю скачуць  (Лемяшы).

Увесь свет корміць, а сама не есць  (Саха).

Ішло браткоў пяць, а на вясну іх сляды знаць (Барана).

Сам тонак, як паясок, мой востранькі насок, як выйду на поле ваяваці высокіх панічоў у злаце: яны на мяне лезуць, а мае зубкі іх рэжуць (Серп).

Маленька-крывенька, а ўсё поле зваюе  (Серп).

Стаіць Рыгор паміж гор, кіямі падпёршыся (Вятрак).
 

Copyright © Беларускія загадкі. Template created by Volverene from Templates Block
WP by WP Themes Master | Price of Silver