Nov 17, 2012

Загадкі пра кветкі

Цвіту ўсё лета я,
Жыву звычайна ў жыце.
Нашу хлапечае імя.
Як зваць мяне, скажыце? (Васілёк.)

Маніць чырванню пладоў 
Шчыльная сцяна кустоў. 
На калючкі не крыўдуй, 
Лепш плады іх пакаштуй. 
Не шукай наўпрост дарог: 
жываплотам вырас (глог). 

Красавала, чырванела 
кветачка на градках. 
Як пялёсткі абляцелі - засталася хатка. 
Патрасеш - яна звініць. 
Хто у хаціне той сядзіць? 
Булкам адмысловы смак 
надае звычайны (мак). 
Беларускай ружай клічуць. 
Пчолкі кветкі ёй казычуць. 
Як пялёсткі абляцелі - 
Хутка і плады паспелі. 
Толькі есці іх не варта. 
Лепей кінуць у гарбату. 
Мноства розных вітамінаў 
назапасіла (шыпшына). 

За плот чапляецца вусамі 
сцябло з тугімі гаманцамі. 
У гаманцах сядзяць сынкі, 
гадуюць круглыя бакі. 
Калі вусач пажоўк, засох, 
глядзі: пара збіраць (гарох)! 
 
Краску клічуць пустазеллем: 
рвуць усе, ніхто не сее. 
Пчолкі ў жыта залятаюць, 
неба кропелькі шукаюць. 
Ведае, напэўна, кожны 
Нашы сціплыя (валошкі). 
 
У траве ў зялёнай свіце 
Да ўзыходу сонца спіць ён. 
А як сонейка вітае – золатам кашуля ззяе. 
Раптам зробіцца надзьмуты 
У пухнатым белым футры. 
А пад ветрам гайданецца – 
Дык у момант распранецца. 
Што за модны маладзец? 
Ну, вядома ж, (дзьмухавец)!

Ля дарогі — шарык белы,
Вецер дзьме, а шарык цэлы.
А як дзьмухнуць хлапчукі –
Пух ляціць ва ўсе бакі. (Дзьмухавец.)
 
Мы расцем не на градзе, мы красуем на вадзе. 
Першы белы, як сняжок, другі жоўты, як жаўток. 
Не зрывайце нас дарма: без вады жыцця няма. 
Пчолка кветку апыляе – кветка пад ваду нырае. 
Пад вадой плады саспеюць, і вада іх будзе сеяць - 
Круглыя, як мячыкі кветачкі-(гарлачыкі). 

Што за куст цвіце букетамі, 
Фіялетавымі кветкамі? 
Зломім па галінцы ўсе, 
Ў хату радасць прынясем. 
Абламайце хоць увесь, 
Крыўдаваць не будзе (бэз). 

Паўсюль вы сустрэнеце гэтыя кветкі: 
Блакітныя вочкі і жоўтыя зрэнкі. 
На лузе, у лесе, па ўскрайку балота 
Растуць яны дружна. Збірай у ахвоту. 
Калі прыварот трэба моцны ды хуткі, 
Каханку на грудзі кладзі (незабудкі). 

0 коммент.:

Post a Comment

 

Copyright © Беларускія загадкі. Template created by Volverene from Templates Block
WP by WP Themes Master | Price of Silver