Nov 17, 2012

Дождж, навальніца




Стукае, грукае, а яго нідзе не відаць.
(гром)

Зароў вол на сто гор, на тысячу азёр.
(гром)

Сівы жарабец на ўсё царства заржаў.
(гром)

Бегла ліска каля лесу блізка, ні сцежкі, ні дарожкі, толькі залатыя рожкі.
(маланка)

Ляціць, а не птушка, вые, а не звер.
(вецер)

Фыркае, рыкае, галіны ламае, пыл падымае, цябе з ног збівае, чуеш яго, ды не бачыш.
(вецер)

Без рук, без ног, а вароты адчыняе.
(вецер)

Ляціць, а не птушка, вые, а не звярушка.
(вецер)

У шырокім полі салавей свішча.
(вецер)

І шуміць, і гудзе, на ўвесь свет голас ідзе.
(вецер)

Распластала птушка крылы, ажно сонца засланіла.
(хмара)

Насупіцца, нахмурыцца, у слёзы ўдарыцца - нічога не застанецца
(хмара і дождж)

Сівая кабыла па свеце хадзіла, да нас прыйшла, па руках пайшла.
(хмара і дождж)

Ішоў даўгавяз, у сырую землю ўвяз.
(дождж)

Як я ляцеў, то зіхацеў, а як я ўпаў, то чорны стаў.
(дождж)

Мяне ўсе просяць, мяне чакаюць, а як з'яўлюся, хавацца пачынаюць.
(дождж)

І тонкі, і доўгі, а з травы не відаць.
(дождж)

Адзін лье, другі п'е, трэці расце.
(дождж, зямля, трава)

1 коммент.:

Singi said...

Great post and success for you..
Kontraktor Pameran
Jasa Pembuatan Booth Pameran
Kontraktor Booth Pameran
Jasa Pembuatan Booth

Post a Comment

 

Copyright © Беларускія загадкі. Template created by Volverene from Templates Block
WP by WP Themes Master | Price of Silver