Nov 28, 2014

Загадкі-амонімы ад У. Мазго 2

Скажу
Адзін раз слова - 
Мне бачыцца
Аснова,
Скажу другі -
Як блазан
Лятаў на ім
Мюнхаўзен.

Папрасіў я 
Плод у краме,
А даюць
Каштоўны камень,
Не мая
У тым віна,
Калі назва ў іх
Адна.

Паверхня вод
Без хвалявання
Падкажа
Спосаб вышывання.

Пасажырскую павозку
І каманду танка ў войску
З даўніх пор
Абавязкова
Называюць
Гэтым словам.

Тоькі выцягнем
Кружок
Металічны
З гоманам -
Дым вісіць,
Як кажушок,
Угары
Над комінам.
Бо гарыць
Агонь у печы
І ўжо варыцца,
Дарэчы,
Хутка страва
Рыбная,
Вельмі каларыйная.

Падарунак сябруку
Служыць
Назвай бальшаку.

Адгадкі глядзіце далей.

Nov 18, 2014

Загадкі-амонімы ад У. Мазго

Чым можна
Гальштук завязаць
І хуткасць суднаў
Вымяраць?

Што за кольца
З хлебнай крамы
Я нясу дамоў
Да мамы
І кручу над галавою,
Быццам кола рулявое?

На адной
Здавён іграюць,
Другой
Зерне ачышчаюць.

Бок самалёта
Ці баркаса
І разнавіднасць
У алмаза.

Без падказкі
За мінутку
Назавіце
Від абутку - 
І міне адразу мель
Невялікі карабель.

Мясціна гэтакая, дзе
Вятрам адкрыты бок,
І для бяспекі на вадзе
Сігнальны паплавок.

Маша
Кашу спажывае,
Ціха
Птушачка спявае.
Што за птушка,
Што за каша -
Слова гэтае
Падкажа.

Адгадкі глядзіце далей.

Nov 14, 2014

Загадкi пра святы

Летась кароль ехаў, а сёлета сляды значны.

Як цэлы год ждалi, то мясам прымалi, а як адпраўлялi, то цыбулькай частавалi.

Сем мiль масту, а ў канцы цвет, ды на ўвесь свет.

Пад дубам райскiм, пад крылом царскiм два арлы арлуюць, адно яйцо балуюць.

Адгадкі глядзіце далей.
 

Copyright © Беларускія загадкі. Template created by Volverene from Templates Block
WP by WP Themes Master | Price of Silver