Apr 29, 2014

Крыптаграма па літаратуры 2

Разгадайце, што за верш зашыфраваны ў гэтым запісы.

1 2    3 4 2 5 6 7   5 8 9,   1 2    3 4 2 5 1 10   7 1 11 6,
12   13 1 5 14 15 8   2 16 4 3   2 17 18 19 20   15 3 1 14 6
20 5 6,   21 20 17 2 4 19 22 5 6 20,   12 17 20 11 6
11 15 1 23 22   17 1 19 1 11 6 20 1  13 1 20 14 6.
24 1 15 14 8 24   21 1 2 1 5 4 16 8 25
Адгадка далей

Apr 23, 2014

Загадкі пра садавіну


Вясною белае, летам зялёнае, восенню жоўнае, зімою добрае.

Чырвоны бычок на валаску прывязаны.

Аранжавы, кругленькі,
Салодзенькі, смачненькі,
Госць наш, не тутэйшы
З Афрыкі прыехаў.

Што за дрэва: не цвіце, але ўраждай дае.

Сукенка чырвоная, а сэрцайка белае.

Чырвоны колер, вінны смак,
Каменнае сэрца. Чаму так?

Адгадкі далей.

Apr 19, 2014

Крыптаграма па літаратуры

Разгадайце, якія бессмяротныя радкі тут зашфыраваныя.

1 2 3   4 2 5 6 7   8 9 10,   11 8   10 7   1 6 12   1 13 14 7!
15 16 17 7 18 19   18 11 17 12   6 12   1 16 20   21 13 14 7...
11 8 9 17   8 2 14 16 21

Адгадку глядзіце далей

Apr 15, 2014

Рэбус "Урокі ў школе"

Разгадайце, назвы якіх урокаў зашыфраваны ніжэй.



Адгадкі глядзіце далей.

Apr 12, 2014

Лагагрыфы ад ku_palinka

1. Сачыць за спартыўнай гульнёю
з мяне табе ўтульна і ёмка.
А толькі далучыцца зычны -
Я твор назаву Макаёнка.

2. Маўклівы хаты вартаўнік
(Без пахвалы і лаўраў),
Каб толькі зычны першы знік,
Стаць мог бы творам Маўра.

3. Калі маленькую манету
Рацыянальна скарыстаць,
Яна захоча, верце ў гэта,
Героем Мележавым стаць.

4. Мінерал напаўкаштоўны,
Дадасі калі тактоўна
Алфавітную адзінку,
Ператворыцца адразу
У персанаж "Паўлінкі".

5. Шавецкая прылада
(Змякчыць канцоўку варта)
Мясцінай стацца рада,
Дзе нарадзіўся Цішка Гартны.

Адгадкі далей.

Apr 6, 2014

Рэбус "Беларускія гарады 5"






Адгадкі глядзіце далей.

Apr 5, 2014

Рэбус "Беларускія гарады 4"

Яшчэ некалькі рэбусаў.



Адгадкі далей.

Apr 3, 2014

Рэбус "Беларускія гарады 3"

Адгадайце, назвы якіх беларускіх гарадоў зашыфраваны ў гэтых рэбусах.



Адгадкі глядзіце далей.

Apr 2, 2014

Задачкі з усмешкай

1. У бацькоў Нюры 5 дачок: Ніна, Галя, Вера, Надзя. Як завуць пятую?
2. Што стане з насоўкай, калі яе апусціць у ваду на 3 хвіліны?
3. У сям’і 7 братоў, у кожнага – па адной сястры. Колькі ўсяго сясцёр?

Адгадкі далей.

Метаграмы ад "Вясёлкі"

Што такое метаграма?
Пашукай адказ таксама.
Літару змяніўшы ў слове,
Ты другое слова зловіш.

Сталіца роднай Беларусі,
Але адразу назавуся
Палескім горадам табе,
Калі замені М на П.

(Мінск-Пінск)

Зробіць ён бялізну гладка
Калі П ідзе ў пачатку.
А калі там Б стаіць –
Будзем ім па рэчцы плыць.

(парс-барс)

На дзень нараджэння
І іншыя святы
Яго мы прыносім
Заўсёды дахаты.
Замяніце літару
У слове калі –
Да месца стаянкі
Ідуць караблі.

(торт-порт)

Зірніце ўважліва наўкола:
Якая хатняя жывёла,
Як толькі К на Б змяніць,
Абуткам цёплым можа быць?

(кот-бот)
 

Copyright © Беларускія загадкі. Template created by Volverene from Templates Block
WP by WP Themes Master | Price of Silver