Mar 23, 2014

Метаграмы ад Івана Курбекі

Адказ прымаецца ў форме "Турум - бурум".

1. Я нагадваю палатку.
Змяні літару ў пачатку -
І пабачыш: тут жа стану
Легендарным партызанам.

2. Дзяўчаткі выплылі на сцэну,
Іх рухі блізкія, свае.
У танцы зычнай дай замену -
І Багдановіч паўстае.

3. Друк перыядычны,
Калі зменіць зычны,
Пацячэ ракою,
Не абы-якою:
Ёй радкоў нямала
Прысвяціў Купала.

4. Ты не чакай саміх удач,
Трымайся ўстаноўкі:
Імя мужчыны перайнач -
Чытай паэму Броўкі.

5. Пастарайся ты слову
У канцы даць абнову -
І напітак салодкі
Загучыць вершам Цёткі.

Адгадкі глядзіце далей.

Mar 14, 2014

Рэбус "Беларускія гарады 2"

Адгадайце рэбусы.


Адгадкі глядзіце далей.

Mar 7, 2014

Рэбус "Беларускія гарады"

Адгадайце рэбусы.



Адгадкі глядзіце далей.

Mar 5, 2014

Гульня "Загадкі ад Уладзіміра Паўлава"

Mar 2, 2014

Загадкі-задачы ад Міхася Пазнякова 3

Раз, два, тры,
Чатыры, пяць - 
Выйшлі дзеці
Пагуляць:
Васілёк, Максімка, Янка,
Міхасёк, Уладзік, Санька,
Вераніка, Оля, Зіна,
Рая, Ксюша і Дарына,
Косцік, Паўлік. І Андрэй -
Колькі ўсіх?
Лічы хутчэй!
***
Колькі цацак
У Танюшкі? -
Слонік, Мішка
І дзве Хрушкі.
Два Сабачкі,
Бегемоцік
І пушысты
Белы Коцік.
Вожык, Ліска,
Дзве Вавёркі,
Зайка, Буслік,
Дзве Сарокі.
Лялькі - 
Маша і Аксана.
Колькі?
Падлічыце, дзеткі,
Самі.
***
Доўга кнігу я гартаў,
Шмат жывёлін напаткаў:
Дзевяць зайцаў,
Трох шпакоў,
Сем вавёрак,
Двух ласёў,
Восем дзятлаў,
Шэсць лісіц,
Дваццаць пенак,
Сто сініц.
Дзесяць вожыкаў,
Пяць соў.
Ты лічы,
А я пайшоў.
***
Птушкі да нас прыляцелі,
Дружна насцпраць паселі:
Кнігаўка,
Пліска,
Удод,
Чапля,
Зязюля
І дрозд.
Ластаўка,
Пенка
І сойка,
Жаўранак,
Шпак
І сарока,
Бусел,
Шчыгол,
Салавей,
Зяблік,
Снягір,
Верабей.
Колькі, скажы мне цяпер,
Птушак насупраць цябе?

Адгадкі глядзіце далей.

Загадкі ад Уладзіміра Карызны 4


Кругленькі,
Маленькі,
Каштуе руб пяць,
А возьмеш  яго за хвосцік - 
Дык не падняць.
***
Бліскучая,
Удаленькая, 
Пра грошы не пытае,
Свет увесь адзявае.
***
Вадкае, 
Ды не вада,
Белае,
Ды не снег, -
Загадачку адгадай,
На вушка скажы ты мне.
***
Глянуў Воўка ў акно -
Там
Сіняе палатно
У белы гарошак.
Зарабі хоць кішэню грошай,
Не купіш яго ўсё адно.
***
З вады да нас прыйшоў,
Вады жа баіцца - ого!
Хоць ні капусты,
Ні крупніку
Не з'ясі без яго.
***
Бензін не глытае
І крылаў не мае,
Ды кожнаю раніцай
Да самага неба ўздымаецца.
***
Усю ноч
Сярэбраны капыток
Па збажыне лятаў,
Але ніводнага каласка не стаптаў.
***
Нітак шмат,
Ды іх, дружок,
Не зматаеш
Ты ў клубок.

Адгадкі глядзіце далей.

Загадкі ад Уладзіміра Карызны 3


Мокры цыбач
Праляцеў наўскач,
Лёг на сенажаць - 
Яго й не відаць.
***
Верабей маленькі,
Але ўдаленькі,
Рук не мае,
А вала трымае.
***
З бярозавага гарадка
Прывёў дзядуля канька,
І той спакою не ведае - 
Па хаце ўсё бегае.
***
Бяжыць і не спыняецца,
Ніколі не стамляецца.
***
Без фарбы, без алоўка
Малюе хутка, лоўка.
***
Не конь, хоць з вушамі,
Яшчэ - з павадкамі,
Летам палежвае ціха сабе,
Ну а зімой сядзіць на табе.
***
Прыйшоў кравец у пасёлак,
Мільён у яго іголак,
Ды хіба, скажыце, вы чулі,
Каб імі шылі кашулі?
***
Не агонь, ды апякае.
Хто яе, скажы, знае?
***
Паляцела адлёка
Без языка і без крылаў,
А прыляцела -
Загаварыла.
***
Не звер ён і не чалавек,
Ён ходзіць задам цэлы век.
***
Хата не хата,
Ёсць крылы і куль,
Дзірак багата,
А выбрацца нельга адтуль.

Адгадкі глядзіце далей.

Загадкі ад Уладзіміра Карызны 2


Пабег на луг,
Рохкала-плуг,
Барозны ганяў,
Пакуль гаспадар
У хлеў не загнаў.
***
Курка белая
Па сцяне бегае,
Ні крылаў,
Ні ног у яе няма,
Ды будзеш лавіць дарма.
***
Пад акном
Гарыць чырвоным агнём.
Дом ад яе
Не загараецца.
Ніхто тушыць яе
Не збіраецца.
***
Хутка бяжыць - не дагоняць
Яго ніякія коні,
Ні машына,
Яго не дагнаць і ў ракеце.
Бяжыць, бяжыць,
І не верыцца,
Што ён ніколі не вернецца.
***
Прыгожая кветачка
На сонейку млела.
Вова хацеў сарваць - яна паляцела.
***
Крылаў не мае,
А лятае,
Без рук,
А вароты адчыняе,
Без голасу,
А спявае,
Без пугі,
А хмары ганяе.
***
Залатая курыца
З залатымі куранятамі
Усю ноч жыруе
Над соннымі хатамі.
***
Карлік-хлопча
На стаху ўскочыў,
Люльку смокча.
Гэтулькі накурыў -
Усё неба закрыў.

Адгадкі глядзіце далей
 

Copyright © Беларускія загадкі. Template created by Volverene from Templates Block
WP by WP Themes Master | Price of Silver