Sep 19, 2013

Транспартныя сродкі і дарога



Як прывяжаш - ён бяжыць. 
Як адвяжаш - ён стаіць. 
(Тралейбус) 

Дом па вуліцы бяжыць, 
Дом падэшвамі шуміць. 
Лічыць кожную хвілінку, 
Падбягае да прыпынку, 
Забірае жыхароў 
Ды бяжыць наперад зноў. 
(Тралейбус) 

Хоць ляжыць, але працуе,

Дзень і ноч не спіць, шчыруе.
(Дарога.)

Два браты ўцякаюць,
Два — іх даганяюць.
Толькі як там ні імчацца,
За братамі не угнацца
(Колы машын.)

Цягнецца нітка, а ў клубок не зматаць.
(Дарога.)

Без языка, без рук —
Вачыма размаўляе.
Чырвоным супыняе рух,
Зялёным — дазваляе.
(Святлафор.)

Загадкі пра грыбы


У лазе - на адной назе.

Стаіць ляпёшка на адной ножцы. Хто міма ні пройдзе - усякі паклоніцца.

Усю зямлю прайшоў - чырвоную шапку знайшоў.

Хоць у капялюшы, а галавы не мае.

Адгадкі глядзіце далей

Казка-загадка "Лясная госця" ад Расціслава Бензярука


Набліжаўся Новы год. У клас, дзе вучыліся дзеці, нехта моцна пастукаў. Хлопчыкі і дзяўчынкі адарваліся ад падручнікаў, глянулі ў акно і ўбачылі лясную госцю.
- Ёй холадна, - жаласліва сказала дзяўчынка з вялікім блакітным бантам.
- Давайце паклічам яе ў клас! - прапанаваў хлопчык.
- Не, - сказала настаўніца, - у класе ёй будзе цесна. Давайце лепей запросім яе ў школьную залу.
Абагрэўшыся ў цяпле, лясная госця засумавала без сяброўкі-бярозы, без рабіны ў чырвоных каралях, якія раслі непадалёку.
- Давайце ўпрыгожым яе! - падказала настаўніца.
Дзеці павесілі цацкі, цукеркі, яблыкі, а наверсе зорку прымацавалі. А госці ўсё роўна не радасна.
- Да мяне прыбягалі заяц, вавёрка, ліса, а зараз нікога няма...
- Будуць табе і звяркі, - паабяцалі дзеці.
Яны зрабілі маскі зайца, вавёркі, лісіцы, мядзведзя. А калі на свята прыйшлі Дзед Мароз і Снягурка, калі ўсе сталі вадзіць карагод, зусім развесялілася лясная госця, і вырашыла яна кожны раз прыходзіць да дзяцей пад Новы год.

Хто хутчэй адкажа: як завуць лясную госцю?

Адгадка далей

Тэхніка, электрычнасць


Нітка, а кусаецца.

Дзе мароз улетку водзіцца?

На страсе жораў сядзіць, у хаце на стале скрынка стаіць, у пакоі святла няма, а ўвесь свет відаць.

Не радыё, а гаворыць. Не тэатр, а ўсё паказвае.

Яна на яго злосна бурчэла, кідала яго і вярцела; яно ж пасля гэтага дзела памаладзела.

Адгадкі глядзіце далей

Космас


Плыве ў прасторы, ды не ў моры, караблём завецца, а ля зорак ўецца.

Да зорак паляцеў, на Зямлю з-за воблак глядзеў, Сонца абагнаў і зноў на Зямлю стаў.

Зроблена з металу рабочымі рукамі, па Сусвету пралятае.

Адгадкі глядзіце далей

Liebster Blog Award - узнагарода майму блогу

Вельмі нечакана для мяне гэтая ўзнагарода. І таму яна настолькі прыемная. Намінавала мяне Алена. Паглядзець яе блог можна ТУТ.


Я павінна адказаць на 11 пытанняў. З радасцю раблю гэта.

1. Ваш дэвіз
"Усё, што не забівае нас, - робіць нас мацнейшымі!" (Ф. Ніцшэ)

2. Што значыць для вас слова "свабода"?
Свабода - гэта прастора для душы і сэрца. Гэта калі за спіной вырастаюць крылы і з'яўляецца жаданне лётаць.

3. Назавіце 5 рэчаў з вашага гардэробу, без якіх вы не зможаце абысціся.
1. Акуляры ад сонца - нашу і летам, і зімой.
2. Спадніца - як і любая дзяўчына, напэўна.
3. Розная біжутэрыя - не магу выйсці на вуліцу без пацерак, браслетаў...
4. Вялікая сумка - каб памясціўся і ноўтбук, і блакнот для запісаў, і маленькая бутэлька вады, і розныя жаночыя прылады )))
5. Гадзіннік. Нашу гадзіннік на руцэ з 5 гадоў і прывыкла настолькі, што без яго не магу ўявіць сябе.

4. Ці верыце вы ў цуд?
Веру. Яны здараюцца штодзённа,  трэба толькі ўважліва прыглядзецца. Проста цуд часцей за ўсё бывае вельмі маленькім, таму і заўважыць яго цяжка. Напрыклад, вы спазняецеся - і раптам да прыпынку пад'язджае менавіта ваш аўтобус. Альбо ў вас дрэнны настрой - і нечакана сярод сталёвых хмар выблісквае сонца.

5. З якім дрэвам вы атаясамліваеце сябе?
Пэўна, з івай. Прыгожая, сумная, далікатная.

6. Які фільм вы бы парэкамендавалі паглядзець?
Апошнім часам гатова бясконца пераглядаць фільм "Спадар Ніхто" - там яскрава паказваецца магчымасць выбару поўнасць змяніць жыццё чалавека. Нават тое, што ты адказаў дзяўчыне на пляжы можа поўнасцю змяніць лёс і чалавек, на якім наканавана жаніцца, раўнадушна пройдзе міма вас. Так што раю ўсім паглядзець гэты фільм.

7. Змаглі бы вы спяваць са сцэны перад вялікім натоўпам?
Не, я б збегла яшчэ па дарозе на сцэну ))))

8. Калі пачынаецца ваша раніца?
У 7.00 - я жыву блізка да месца вучобы і магу лішнія паўгадзіны праваляцца ў ложку.

9. Якую музыку вы слухаеце па вечарах?
Увогуле я фанатка эмбіента і ён гучыць ў навушніках на працягу ўсяго дня, але вечарам мяне часта цягне на штосьці рытмічнае. Канкрэтных выканаўцаў назваць не магу, бо слухаю інтэрнэт-радыё. Дарэчы, зараз слухаю "Бі-2".

10. Вы фізік або лірык?
Безумоўна, лірык. Дакладныя навукі мне даюцца няблага, але душа належыць літаратуры.

11. Якая ваша любімая жывёла?
Мой Хома ))) Ён жыве ў мяне ўжо даволі даўно. Цікава, што наш хатні кот Макс хамяка не толькі не чапае, але лічыць за сямейніка )))

Вось і ўсе адказы... Спадзяюся, яны дазволілі вам, мае чытачы, болей даведацца па мяне. І яшчэ раз вяліуі дзякуй Алене за намінацыю на ўзнагароду!!!

Сельскагаспадарчая тэхніка


Конь вялікі зямлю арэ, а сена і ў рот не бярэ.

Гусь па вуліцы ідзе, дзюбай вуліцу грызе.

Што гэта за жняя ўвішная: толькі сярпом павядзе - у прыполе зерне трымае.

Ад рання да ночы на полі стракоча.

Крылы ёсць, а не лятае, 
Полем-нівай прабягае.
Не дзяўбе яна, не топча -
Цэлы дзень пяе, стракоча.
Ураджай з палёў збірае, 
Людзям слаўна памагае.
Летам ў полі, а зімою
У будынку пад страхою.

Сам жне і малоціць, а лодарам хлеба не плоціць.

Не крот, а капае, лап не мае, а сеянае з зямлі выкідае.

Па сенажаці паўзе, траву грызе.

Адгадкі глядзіце далей
 

Copyright © Беларускія загадкі. Template created by Volverene from Templates Block
WP by WP Themes Master | Price of Silver