Feb 21, 2015

Загадкі ад Рыгора Барадуліна 2


ПАДКАЗКІ-ЗГАДКІ 

Жывуць і ў лесе, 
І ў бары 
Звяры, 
Яны гаспадары 
Імшарынаў, сцяжынаў, 
Нораў, 
I ў кожнага 
Свой спрыт i нораў. 
Пра некаторых, 
Як загадкі, 
І гэтыя 
Падказкі-згадкі. 

Жыве не ў будцы на двары 
Сваяк сабачы, 
А ў нары. 
Яму ў бары 
Свой кожны сук, 
Але таіцца звык (барсук). 

Feb 20, 2015

Калодзеж


Ідзе, кавыляе, спіну гнуць застаўляе.

У зямлю закапаўся, да вады дабраўся.

Маленькае возера, але дна не відно.

Дзе вада, як стоўб, стаіць?

Стаіць пані, у зямлю ўкапана.

Адгадкі далей.

Feb 17, 2015

Загадкі ад Рыгора Барадуліна


Ногі недзе за вушамі,
Смела ўсеўся я на нос...
Ды дзядзькі і цёткі самі
Рады вісусу да слёз.

Аж на чатырох сястрычак
Парасон-чарадзей.
Будзе сёння ў невялічак
Шмат гасцей, шмат гасцей.

Аж прыгнуўся - на мядзведзі
Полем смелы дзядзька едзе.
А мядзведзь рыкае грозна
І вядзе аж пяць барознаў.

Сам пеўнік чырвоны
Грабеньчык зялёны.
А ножку цяжкую
Не вырве з пяску ён.

Хто, збіваючы расу,
На плячы нясе касу?


Адгадкі глядзіце далей

Feb 12, 2015

Гаспадарчыя будынкі

Бацька гарбаты, маці пляската, дзеці кручаныя, на суку павешаныя.

Чым больш з яе бярэш, тым большая яна становіцца.

Скручана, зверчана, без лык сплецена.

Усім цёпла - яму сцюдзёна, а калі ўсім сцюдзёна - яму цёпла.

Адгадкі глядзіце далей.

Feb 9, 2015

Загадкі пра царкву 2


У адзін гарод сем дарог.

Кароўка бурка, пасе яе Юрка, ногі камяныя, рогі залатыя.

Ляцеў бык, пад бабчу шмыг, бабча завыла, як лыка збіла.

Кадзіла ў руках трымае, кадзілам махае, з кадзіла дым прэцца. Як завецца?

Хто гэта людзей склікае, ды сам у касцёле не бывае?

Адгадкі глядзіце далей.

Feb 3, 2015

Загадкі пра царкву


Ляцеў птах цераз божы дах: "Вось тут маё дзела агнём з'ела".

Пасярод белых авец стаіць чорны скапец.

Кракнула вутка, на небе чутка, сабраліся дзеткі не адной маткі.

Сівы вол выпіў вады дол і рыкнуў на сем сёл.

Ляцела пава села на прыправе, пусціла косы да зямлі, а голас да неба.

Адгадкі глядзіце далей.

 

Copyright © Беларускія загадкі. Template created by Volverene from Templates Block
WP by WP Themes Master | Price of Silver