Jun 23, 2016

Загадкі з лічбамі. Ч. 5

Тысяча братоў адным поясам падпаясаны.
У адной лыжцы двайное цеста.
У адным доме сотні жыхароў, а сям'я адна.
Сям'я душ трыста і багата, ды ўсяго два локці хата.
У малой свінкі тры спінкі.
У мацеры дваццаць дзетак ды ўсе дзеткі адналеткі.
Чатыры браты, а бароды назад.
Шэсць ног, ды без капытоў; ёсць рогі, а не бадаецца; чорны, а не воран; ёсць крылы, а не птушка.
Адзін вол выпіў вады дол.
Адзін пастух пасе тысячу авечак.
Адно бяжыць, а другое ляжыць, а каб усталі, то і неба дасталі.
Два браты ў ваду глядзяць, а разам не сыходзяцца.

Адгадкі глядзіце далей.

Jun 16, 2016

Крыптаграма па літаратуры

Ніжэй зашыфраваны радкі вядомага беларускага верша. Паспрабуйце свае сілы ў крыптаграфіі і ўзнавіце радкі верша.
Падказка: 19=п.

Націсніце на малюнак, каб убачыць яго ў поўным памеры.


May 29, 2016

Загадкі з лічбамі. Ч.4.

Увесь лес роўны, а дзве сасоначкі вышэй.
У хаце чатыры, а на дварэ восем.
Чатыры нагі, а не звярушка, многа пер'я, а не птушка.
Адным цветам зімой і летам.
Адзін кажа: пабяжым; другі кажа: паляжым; трэці кажа: пастойма і паківаймася.
Адзін лье, другі п'е, трэці расце.
Два бодні, чатыры паходні, сёмае махала.
Два слухаюць, два нюхаюць, чатыры стукаюць, семсот свішчуць.
Двое свецяць, чацвёра сцелюць, а адзін лажыцца спаць.
На коліку сем саколікаў і кожны ў капоце.
Пад адным калпаком семсот казакоў.
Сам дзядок нізак, ды мае сто рызак.
Семдзесят адзёжак і ўсе без засцёжак.
Семсот муляроў змуравалі дом без вуглоў.
Семсот сарочак, семсот намётак, а як выйдзе вон - дык бок гол.

Адгадкі глядзіце далей.

May 24, 2016

Загадкі з лічбамі. Ч.3

Два кальцы, два канцы, пасярэдзіне цвік.
Дзве галачкі сядзяць на адной палачцы.
Дзве сястрыцы сцюдзёным малачком мыюцца.
На адной яме сто ям.
На адным месцы крыжоў дзвесце.
На адным паваду сто каней павяду.
Пад адным капелюшом чатыры браты жывуць.
Першы канец у жываце, а другі на верхнім кальцы; каб першы канец дастаць, трэба ўсе кольцы зняць.
Раве вол на сем сёл.
Семсот варот - адзін уваход.
Сотні братоў звязаны, адным поясам падпяразаны.
Сто гасцей - сто пасцель: кожнаму госцю свая пасцель.
Тры браты пайшлі на раку купацца, двое купаюцца, а трэці на беразе валяецца.

Адгадкі глядзіце далей.

May 21, 2016

Загадкі з лічбамі. Ч.2

Трое жывуць, скуру дзяруць, голымі пускаюць. Хто адгадае?
Тры браты на адным кані па белым полі едуць.
У адной пуні ды сем варот.
У адной яме сем ям з ямай.
У адным клубочку ды сем дзірачак.
У дзвюх матак па пяці хлапчанятак, кожнаму сыну адно імя.
Чатыры чатырнічкі, пятая падушачка, шостая жывушачка.
Шэсць ног, дзве спіны і адна галава.
Шэсць дзён гуляе, а сёмы спявае і торбу грошай бярэ.
Адзін кажа: мне зіма лепей; другі кажа: мне лета лепей; трэці кажа: мне ўсё роўна.
Адна матка дванаццаць сыноў мае і на ўсіх націскае.
Адна палка ў дзвюх печах гарыць.
Бегла хлопцаў дваццаць пяць, прыйшла вясна - сляды знаць.
Дзве сястры адна на адну глядзяць, а разам не сыдуцца.
Два браты ўцякаюць, а два даганяюць, але ж ні пярэднія не могуць уцячы, ні заднія дагнаць.
Два браты ідуць у мора купацца.
Два ваўкі бягуць, на неба глядзяць.

Адгадкі глядзіце далей.

May 19, 2016

Загадкі з лічбамі. Ч.1

Адзін гаворыць, двое глядзяць, двое слухаюць.
Адзін чытае, двое паглядаюць, двое слухаюць, адзін нюхае.
Гаршчок разумны, хоць сем дзірак мае.
Два браты родныя праз мяжу жывуць, адзін аднаго думкі ведаюць, ды ніколі не бачацца.
Два кані, а чатыры хвасты.
Два стаяць, два ляжаць, пяты ходзіць, шосты водзіць.
Дзесяць ног, шэсць вачэй, тры галавы ў адзін бок.
Дзесяць пальцаў, а ногцяў няма.
Зранку ходзіць на чатырох нагах, удзень - на дзвюх, а ўвечары - на трох.
Зямля белая, насенне чорнае, пяцёра аруць, двое глядзяць, адзін кіруе.
Ішоў з двара, бачыў звяра: шэсць ног, адзін хвост, дзве галавы.
Ішоў, ішоў - дзве дарогі знайшоў і ў абедзве пайшоў.
Паміж двух свяціл я пасярэдзіне адзін.
На хадулях дзве махалкі, над махалкамі зявалка, над зявалкай два калодцы, над калодцамі дзве міргалкі, над міргалкамі пералесак, за пералескам чыстае поле, а за тым полем лес.
Пяць пунь - адны вароты.
Пяць авечак стажок скубуць, а пяць дарожкай бягуць.
Пяць братоў у адну ноч нарадзіліся, і ўсе з адным імем.

Адгадкі глядзіце далей.

May 3, 2016

Крыптаграма па літаратуры

Расшыфруйце радкі верша народнага паэта Беларусі.
Падказка: 12=і, 13=д.

Apr 11, 2016

Гульня "Адшукай пісьменніка!"

Feb 21, 2016

Анлайн-віктарына да Міжнароднага дня роднай мовы

Прапануем усім жадаючым адказаць на пытанні нашай віктарыны.
 

Copyright © Беларускія загадкі. Template created by Volverene from Templates Block
WP by WP Themes Master | Price of Silver