May 19, 2016

Загадкі з лічбамі. Ч.1

Адзін гаворыць, двое глядзяць, двое слухаюць.
Адзін чытае, двое паглядаюць, двое слухаюць, адзін нюхае.
Гаршчок разумны, хоць сем дзірак мае.
Два браты родныя праз мяжу жывуць, адзін аднаго думкі ведаюць, ды ніколі не бачацца.
Два кані, а чатыры хвасты.
Два стаяць, два ляжаць, пяты ходзіць, шосты водзіць.
Дзесяць ног, шэсць вачэй, тры галавы ў адзін бок.
Дзесяць пальцаў, а ногцяў няма.
Зранку ходзіць на чатырох нагах, удзень - на дзвюх, а ўвечары - на трох.
Зямля белая, насенне чорнае, пяцёра аруць, двое глядзяць, адзін кіруе.
Ішоў з двара, бачыў звяра: шэсць ног, адзін хвост, дзве галавы.
Ішоў, ішоў - дзве дарогі знайшоў і ў абедзве пайшоў.
Паміж двух свяціл я пасярэдзіне адзін.
На хадулях дзве махалкі, над махалкамі зявалка, над зявалкай два калодцы, над калодцамі дзве міргалкі, над міргалкамі пералесак, за пералескам чыстае поле, а за тым полем лес.
Пяць пунь - адны вароты.
Пяць авечак стажок скубуць, а пяць дарожкай бягуць.
Пяць братоў у адну ноч нарадзіліся, і ўсе з адным імем.

Адгадкі глядзіце далей.

Язык, вочы, вушы.
Рот, вочы, вушы, нос.
Галава
Вочы
Лапці і аборы (або чаравікі са шнуркамі)
Вушакі, дзверы, чалавек.
Араты з паркай коней.
Пальчаткі.
Чалавек
Чалавек піша
Чалавек на кані
Штаны
Нос
Чалавек
Пальчаткі
Жанчына прадзе.
Пальцы

0 коммент.:

Post a Comment

 

Copyright © Беларускія загадкі. Template created by Volverene from Templates Block
WP by WP Themes Master | Price of Silver