Sep 15, 2014

Крыжаванка "Садавіна і гародніна"

Загадкі-задачы


1. Ляцела сарока, за ёю сарок. Колькі ляцела?

2. Як і цапу, так і лапу, выбілі капу без сараку, без петаку, без пятнаццаці снапоў. Колькі яны змалацілі?

3. Стаяла хата, а ў хаце было сем акошак, а на кожным акошку сядзела сем кошак, а ў кожнай кошкі было па сем кацянят. Колькі ва ўсіх іх было ног?

4. Дзве дачкі, дзве матулі і бабулька з унучкай. Колькі ўсіх?

5. Ішоў брат з сястрою і муж з жаною, знайшлі тры сыры. Як яны падзялілі?

6. Запалілі дзве свечкі, адна патухла. Колькі засталося?

7. Несла гаспадыня ў кошыку 10 яек, а дно ўпала. Колькі засталося?

8. Сядзяць кошкі, супраць кожнай кошкі па тры. Колькі было разам?

Адгадкі глядзіце далей

Sep 11, 2014

5 загадак пра стравы ад Алены Церашковай


Закуска
У свінні яго немала.
Я вазьму сабе кавалак.
Каб закуску згатаваць,
Засталося мне дадаць
Палавінку слова ТАТА –
І гатовая…

Першая страва
Я ў свой рондаль пакладу
Лес хваёвы. І пайду
На градзе нарэжу шчаўя
І дзве літаркі прыбаўлю.
Ці не цуд? Анягож!
Налівай чырвоны …

Другая страва (гарнір)
Мы сярэдзінку цыбулькі
і пачатак ад бабулькі
Мылі, потым абіралі,
На скрылёчкі наразалі,
На патэльню высыпалі
Ды алеем палівалі.
Вы нашу страву адгадалі?

Другая страва
Конь мой спрытны – самакат -
Даў мне свой апошні склад.
А надалей пойдзе ў нас
Самы лепшы ў годзе час.
Солім, перчым, смажым гэта –
Атрымалася …

Трэцяя страва
Што я толькі ні рабіў,
А яго я не здабыў.
Браў бялюткае палена
І ламаў цераз калена…
Абцярэбліваў галінкі
Ў выціскальную машынку…
Што ж я так хацеў зрабіць?
Як я мусіў паступіць?

Адгадкі глядзіце далей

Sep 10, 2014

Загадкі пра жывёл і птушак ад Ніла Гілевіча

Шустранькі,
Маленькі,
Сам у шэрай світцы
Шукае канапелькі,
Каб трохі пажывіцца.

Домік,
Поўненькі дабра,
Доўга
Быў без жыхара,
А жыхар як паявіўся -
Домік
Тут жа разваліўся.

Лясной сцяжынкай, 
Дзе густыя шаты,
Працаўнічок
Спяшаецца дахаты,
Яго амаль і не відаць,
Малога,
А цягне - болей
За сябе самога.

Лупавокая Матруна -
Вечна мокрая макруня,
Ды пакуль не стане пець -
Яшчэ можна і сцярпець,
А як песню завядзе -
Няма радачкі нідзе!
Хоць ты вушы затыкай
Ці за тры вярсты ўцякай.

Удзень адпачывае,
Забіўшыся дзе ў хвойнік,
А ноччу выгукае,
Нібы які разбойнік, -
Папаляваць ён любіць,
Калі ўсім іншым спіцца,
Яго баяцца людзі,
А ён людзей баіцца.

Чатыры хадуны - 
Каб чабаткі таптаць,
Чатыры цвыркуны -
Каб дзецям радасці даць,
А вілы прад сабою -
Усім звярам на страх.
А ззаду - мухабой:
Хлясь - мах!
Хлясь - мах!
Хлясь - мах!


Адгадкі глядзіце далей.
 

Copyright © Беларускія загадкі. Template created by Volverene from Templates Block
WP by WP Themes Master | Price of Silver