Бабка
Розных бабак шмат на свеце.
Тры з іх добра я прымеціў:
Біў адну я малатком,
Еў другую з малаком, а трэцяя бабка -
Карэньчык ды шапка.
Галава
Кожны з нас,
Хто жыве,
Мае па галаве.
А бывала ж яна
І на горад адна.
Бык
Падышоў я да ракі,
Дзе пасуцца два быкі.
Каля ног вада бушуе,
Бык стаіць - нібы не чуе.
Узвалі хоць сотню тон,
Не скранецца з месца ён.
Як зрабілі паварот,
Стала ўсё наадварот:
Бык бушуе малады
Каля лужыны вады.
А што гэта за быкі,
Разгадайце, сябрукі.
Баба
Хоць на словах і радня,
Баба бабе не раўня,
Між сабой яны не ладзяць:
Адна б'е, другая гладзіць.
Тая з маху як ударыць -
Аж зямля калоціцца;
Гэта варыць, гаспадарыць,
Аб усіх клапоціцца.
Адгадкі глядзіце далей
Бабка 1 - маленькае кавадла
Бабка 2 - пірог або страва з бульбы
Бабка 3 - грыб (падбярозавік)
Галава 1 - галава чалавека
Галава 2 - кіраўнік горада
Бык1 - апора маста
Бык 2 - хатняя жывёла
Баба1 - прылада для забівання сваяў
Баба2 - бабуля
1 коммент.:
Дзякую за прапанаваны займальны матэрыял. Прапаную наведаць свой блог. https://presentdaymova.wordpress.com
Post a Comment