Feb 22, 2014

Загадкі ад Ніла Гілевіча

Сам без ног,
Малы,
Пузаты,
А такі скакун заўзяты!
Толькі стукні добра ў бок -
Як адразу пойдзе ўскок.
Яго скокі дзеці любяць,
Ды нагамі часам лупяць,
А яму - бы гэта й трэба:
Узлятае аж пад неба.
На каменне упадзе -
Хоць бы знак застаўся дзе!
Не паб'е
Сабе
Бакі.
Хто ж ён гэткі?
Хто такі?
***
Хвост увесь на двары.
Толькі нос у нары,
І да той да пары,
Пакуль нос у нары -
Ў дом не зможа зайсці
Ні малы, ні стары.
***
Я трымаў спачатку клін,
Разгарнуў - зрабіўся блін.
Хлынуў дождж, цурчыць вада -
А мне з блінам не бяда.
***
Туды рог,
Сюды рог,
Пасярод - нібы парог,
А сама напхана пухам
І ў мяне
Ляжыць пад вухам.
***
І дзень ідзе,
І ноч - ідзе,
І трэці дзень, і сёмы.
Сваёй хадзе
Падлік вядзе,
Не ведаючы стомы.
А не стамляецца таму
(Хоць гулка сэрца б'ецца),
Што колькі б год ні йсці яму -
Ён з месца не кранецца.

Адгадкі глядзіце далей.

Feb 16, 2014

Гульня "Школьныя загадкі"

Feb 14, 2014

Загадкі ад Уладзіміра Карызны


Чараўніца да нас
Завітала - 
Усё ажыло,
Заспявала.
***
Жывая гара
Сярод двара,
Ля яе горка,
На лбе белая зорка.
***
Не будзільнік,
А праспаць
Гаспадыні
Ён не дасць.
Прапяе шмат раз:
- Пад'ём!
І увесь разбудзіць дом.
***
З-пад мохавай сховы 
Павысоўвалі хлопцы галовы.
Хто ні ідзе - іх вітае,
З сабой забірае.
***
Хто гэта ў бярвенні
Зімою страляе?
Каго ніхто ў хату
К сабе не пускае?
Цёмны фартух,
Поўны белых мух,
Вецер пашкуматаў - 
Увесь свет белым стаў.
***
За лесам пажар пылае,
Ніхто яго не тушыць,
Кожны вітае.
***
У лесе жыве,
Харчуецца,
На галаве дрэва красуецца.
***
Гудзе,
Ды не самалёт,
Можа раніць,
Ды не страла.
Хто адгадае,
Хто гэта?

Адгадкі глядзіце далей.

Feb 13, 2014

Загадкі-задачы ад Міхася Пазнякова 2

Задумай лік,
Памнож на тры.
Два аднімай
І множ на пяць.
Пяць дабаўляй,
Дзялі на пяць.
Адзін дадай.
Зноў суму падзялі
Ты на задуманы
Свой лік.
***
Не трэба
Тут спяшацца.
Задумай лік,
Цяпер падвой яго,
Мой браце.
Да сцмы
Тры дадай
І на чатыры памнажай.
Дванаццаць
Зараз аднімай
І на задуманы
Свой лік
Здабытак падзялі.
***
Задумай лік,
ПАмнож яго на тры.
Затым да гэтай сумы
Шэсць дадай.
Цяпер на тры
Няспешна падзялі,
Два аднімі -
Задуманы свой лік,
Мой дружа,
Атрымай.
***
Крочаць да ракі
Купацца
Гарнастай,
Ліса, два зайцы,
Воўк, вавёрка,
Тры куніцы.
Колькі ўсіх -
Вы падлічыце.

Адгадкі глядзіце далей

Feb 12, 2014

Гульня "Загадкі пра птушак"

Feb 9, 2014

Загадкі пра насякомых (павук)


Без станка і без рук, а кросны тчэ.
Пад бэлькаю асмаляны верабей сядзіць.
Сіта без рук звіта.
Сіта, віта, круглавіта, хто адгадае, той розум мае.
У нас перад шафай сіта, не рукамі віта.
Нітак многа, а ў клубок не зматаеш.
Вісіць сіта, не сваімі рукамі шыта.

Адгадкі далей.

Загадкі пра насякомых (муха, блыха і г.д.)


Ходзіць па саломе, не шастае.
Цэлы дзень лятае, усім назаляе, а ноч настане, тады перастане.
Што над намі ўверх нагамі?
Не птушка, а з крыламі.
Чырвона карыта да сцяны прыбіта.
Рыжанькі канёк пабег у равок.
Маленькае зерне калоду верне.
Чорненькае, малюсенькае караля падымае.
Чорны конь - ні сесці, ні пагладзіць.

Адгадкі глядзіце далей.

Feb 2, 2014

Загадкі-задачкі ад Міхася Пазнякова

Тры бабры
Будуюць хатку.
Крые дах
Бабёр-сусед.
Тры малыя
Бабраняткі
Ловяць рыбу
На абед.
У лазе,
Дзе ўтульна, ціха,
Каля самае ракі,
Тры руплівыя
Бабрыхі
Ладзяць дзеткам
Гамакі.
Колькі іх усіх - 
Падлічы
І адказвай - 
Не маўчы!
***
Я павесіў
Тры кармушкі,
Прылятайце есці,
Птушкі.
Неўзабаве прыляцелі,
На кармушкі ўсе паселі:
Пяць забаўных вераб'ёў,
Шэсць прыгожых снегіроў,
Дзве сарокі, тры сініцы,
Колькі ўсіх?
Хутчэй лічыце.
***
Тата ў садзе пасадзіў
Восем яблынь, восем сліў.
Вішні - тры, 
І грушы - тры,
Дзве чарэшні на двары.
Я таксама не сядзеў,
А ваду насіў для дрэў.
Два, пад кожнае, вядры,
Выліў я вады, сябры.
Падлічыце зараз толькі,
Колькі дрэў і вёдзер - 
Колькі?
***
Віця добры ў нас рыбак,
У вядры ў яго: шчупак,
Два яршы, чатыры плоткі,
Два ўюны - 
Вялікіх, вёрткіх,
Восем тлустых печкуроў,
Шэсць пярэстых акунёў,
Два мяні і тры язі,
Тры ліні, два карасі.
Адкажыце мне, у яго
Колькі рыбін усяго?
***
Задумай лік
І столькі ж
Да яго дадай.
Пасля - на тры
Ты сусу гэту
Памнажай.
Затым здабытак
Падзялі
Ты на задуманы
Свой лік.
Цяпер адзінку
Трэба зняць,
І атрымаеш
Роўна ... .
Калі ты ўмееш
Правільна рашаць,
Які лік не задумвай - 
Заўсёды будзе ... .

Адгадкі глядзіце далей.
 

Copyright © Беларускія загадкі. Template created by Volverene from Templates Block
WP by WP Themes Master | Price of Silver