May 25, 2014

Загадкі пра адзенне

May 24, 2014

Загадкі ад Міхася Пазнякова 4

Сябры, пабраўшыся за рукі,
Вядуць усіх нас да навукі.
Яны - у кнізе, у газеце,
І іх павінны ведаць дзеці.

Разумная, добрая, шчырая,
Стварае яе чалавек.
Дарогу да ведаў адкрые нам,
Сяброўкаю стане навек.

Выраслі на градцы
Сакаўныя братцы.
Доўгія, шурпатыя,
Вітамінаў шмат у іх.

Прысеў пад плотам
Рыжы кот.
Павесіў доўго хвост
На плот.

Белыя берэцікі,
Залатыя тварыкі.
Іх між траў прыкмеціце -
Ззяюць, як ліхтарыкі.

Што за дзіва?
Па вадзе
Дождж
Нагамі ўверх ідзе.

Тупацеў па хаце ён,
Нібы гэта бегаў слон.
Малачка затым напіўся
І за лаву закаціўся.

Хто апрануў сябе
І дзетак
У кашулькі
З залатых манетак?

Нам патрэбная ў ядзе
Гэта беляніца.
Нарадзілася ў вадзе,
А вады баіцца.

Адгадкі глядзіце далей

May 21, 2014

Гульня "Назвы ягад па-беларуску"

May 6, 2014

Гульня "Загадкі пра часткі сутак"

May 1, 2014

Беларускія вершы ў лічбах ад ПрайдзіСвета

Паспрабуйце адгадаць, што за вершы перакладзены на мову лічбаў. Лічбы трэба прамаўляць услых з інтанацыяй, і тады вы адразу пазнаеце радкі з вядомых беларускіх вершаў. Ну як?

Маленькая падказка - два з пяці вершаў належаць Купалу.

Першы верш
13 85 106 12 70  

Другі верш
115 500 600 115 500 108  

Трэці верш
1 23 1 23
19 843?
18.


Чацвёрты

2 15 13 4
3 12 405
20 40 1 104
2 1 22 25


Пяты

312 408
8 11 2
215 538
300 14 2


Глядзім адгадкі далей

Рэбус "Беларускія пісьменнікі"

Разгадайце, прозвішчы якіх пісьменнікаў зашыфраваны ў рэбусах.






Адгадкі глядзіце далей.
 

Copyright © Беларускія загадкі. Template created by Volverene from Templates Block
WP by WP Themes Master | Price of Silver