Sep 3, 2015

Загадкі-задачы ад Уладзіміра Мацвеенкі

Ясік
На рыбалцы быў,
Трошкі
Рыбы налавіў.
Першым
Трапіў на кручок
Невялікі шчупачок.
Ды праз час кароткі
Па чарзе тры плоткі.
А затым на глыбіні
Клюнулі два акуні.
І апошнім быў карась.
Колькі ўсіх прынёс нам Ясь?

Бачылі, вы, дзеткі, Жэню?
Жэня з'ела ягад жменю -
Дзве адразу, тры і пяць,
Потым разам дваццаць пяць.
Гэтулькі ўмясціла жменя.
Колькі ягад з'ела Жэня?

Мікола і Толя
Статак гналі ў поле:
Шэсць авечак, пяць бычкоў
І чатырнаццаць кароў.
Колькі ўсіх жывёл
У поле
Выгналі
Мікола й Толя?

Днём вавёрка
Скок з сучка
І знайшла баравічка.
Потым каля сцежкі
Хоп! - дзве сыраежкі.
А пасля лісічкі, 
Нібы тры сястрычкі.
Колькі ўсіх грыбкоў было
Перанесена ў дупло?

Адгадкі глядзіце далей

 

Copyright © Беларускія загадкі. Template created by Volverene from Templates Block
WP by WP Themes Master | Price of Silver