Aug 19, 2014

Загадкі пра катоў і сабак


Ляжыць на сене, сам не есць і другім не дае.

З людзьмі сябруе, хату вартуе, жыве пад ганкам, хвост абаранкам.

У хаце пірагом, на дварэ абаранкам.

Двое свецяць, чатыры сцелюць, адзін лажыцца.

Сядзіць на печы, заплюшчыўшы вочы.

Выйшла пані сямірута, убачыла мігірута, носам, мігіросам, а мігара - хоп!

Лёг вусаты, устаў гарбаты.

Каціўся клубочак, за клубочкам - торбачка, за торбачкай - нітачка.

Калматы, вусаты, есці пачынае, песенькі спявае.

Па хаце ходзіць, шастом водзіць.

Гаспадар на гумно нясецца, а за ім жардзіна трасецца.

Адгадкі глядзіце далей.

Сабака
Сабака
Сабака
Сабака
Кот
Кот і мыш
Кот
Кот
Кот
Кот
Кот

0 коммент.:

Post a Comment

 

Copyright © Беларускія загадкі. Template created by Volverene from Templates Block
WP by WP Themes Master | Price of Silver