Dec 13, 2013

Зімовыя загадкі



Дрымучы лес
На шкле парос -
Намаляваў яго …(мароз)

Dec 11, 2013

Рыбы, ракі


Уехала пані ў сад, не выехала назад.
Не каваль, а з абцугамі.
Ножанкі ў руках, шарсцінка ў зубах.
Ногі ў ногі, вусы доўі, па хвасту шлёп-шлёп.
Хто задам ходзіць?
Чорны, малы, хоць якое мора пераплыве.
Без костачкі, без хрэстачкі ўсё мора пераплыве.
Без рук, без ног, без зубоў за цела кусае.

Адгадкі далей.

Dec 10, 2013

Загадкі з лічбамі



1. Ляцела сарока, за ёю сарок. Колькі ляцела? (Двое)

2. Як і цапу, так і лапу, выбілі капу без сараку, без петаку, без пятнаццаці снапоў. Колькі яны змалацілі? (Нуль)

3. Стаяла ізба, а ў ізбе было сем акошак, а на кожным акошку сядзела сем кошак, а ў кожнай кошкі было па сем кацянят. Колькі ва ўсіх іх было ног? Увайшоў і я ў ізбу і маіх было дзве нагі. (Дзве нагі)

4. Дзве дачкі, дзве мацеры і бабулька з унучкай. Колькі ўсіх? (Трое)

5. Ішоў брат з сястрою і муж з жаною, найшлі тры сыры. Як яны падзялілі? (Па аднаму сыру).

6. Запалілі дзве свечкі, адну патушылі. Колькі засталося? (Адна)

7. Несла гаспадыня ў кошыку 10 яец, а дно ўпала. Колькі засталося? (Нуль)

8. Сядзіць у кругу чатыры кошкі, супраць кошкі па тры. Колькі было разам? (Чатыры)

Dec 9, 2013

Музычныя інструменты



У лесе сцята, у каморы ўзята, ляжыць — маўчыць, возьмеш на рукі — плача.
У лесе радзілася, на вяселле згадзілася.
У ліпавым кусце мядзведзь раве.
Што плача і жалю няма?
Чырвоненькі петушок пяе без кішок.
За лесам палянскім, за полем лясанскім крычыць Кацярына голасам шатанскім.

Адгадкі глядзіце далей.

Dec 3, 2013

Сельскагаспадарчыя прылады


Сівыя галубчыкі па падзямеллю скачуць  (Лемяшы).

Увесь свет корміць, а сама не есць  (Саха).

Ішло браткоў пяць, а на вясну іх сляды знаць (Барана).

Сам тонак, як паясок, мой востранькі насок, як выйду на поле ваяваці высокіх панічоў у злаце: яны на мяне лезуць, а мае зубкі іх рэжуць (Серп).

Маленька-крывенька, а ўсё поле зваюе  (Серп).

Стаіць Рыгор паміж гор, кіямі падпёршыся (Вятрак).

Nov 20, 2013

Загадкі пра восень і школу



Апусцелі палі, хлеб у свірны звязлі
Лугі пакасілі, стагі завяршылі.
Лістота лятае, дождж не сціхае
Калі гэта бывае? (восенню)

Nov 14, 2013

Загадкі пра дзверы


Не мыўся, не маліўся, за пуп ухапіўся.
Не брэша, не кусае, у дом не пускае.
Сюды круць, туды верць, а перакручу - будзе смерць.
Хто першы ў царкву ўваходзіць?
На паповым полі папутаны коні, вузлы пазавязаны, хто не ўмее, той не паразвязвае.
Маленькі, гарбаты, сцеражэ хаты.
Ідзе баба на кут, цягне дзеда за пуп.
Паміж ліс  парсюк вісіць.

Адгадкі далей

Nov 9, 2013

Загадкі пра печ 2


Каля печы трыбух авечы.
Мой конік маленькі, а ўсё возера выпіў.
Стаіць слуп, а ў ім дзірка.
Наш брат-пракурат як устаў, то да неба дастаў.
без рук, без ног, на страху лезе.
Чырвоны конік па дрэве бяжыць.
Калі не згару, то ў вадзе не ўтаплюся і ў зямлі не згнію. Хто я такі?
Старая баба цэлую зіму дзяцей сагравае.

Адгадкі далей.

Nov 7, 2013

Загадкі пра печ


Сівое сукно лезе ў акно.
Баран чорны, а зубы белыя.
Адну казу мае і ту за хвост падымае.
Ляжыць ваўчок, асмалены бачок.
Ідзе певень - кладка тае.
Карова бела ўсе дровы паела.
Ляціць матылька, дзе сядзе, там дзірка.
Поўны запечак чырвоных яечак.

Адгадкі глядзіце далей.

Nov 6, 2013

Хатняя птушка

Семсот сарочак, семсот спаднічак, выйшла на двор, а азадак гол.
Сто сот сарочак, сто сот намётак, а выйдзе на вуліцу, спіна гола.
У прынцэсы восемдзесят восем адзежак, вецер падуе і ўсё раздуе.
У нашай нявесты сукенак дзвесце, а вецер павее - і цела відно.

Адгадзі глядзіце далей

Oct 6, 2013

Свечка, лямпа, лучына


Есць белае, а пакідае чорнае.
Разлажу я пасць - нікому не скласць: ні цару, ні царыцы, ні папам, ні дзякам, ні нам, дуракам.
Сярод хаты вісіць дзед лупаты.
Петушок без кішок, а ў сярэдзіне - сонейка.
Сама гола, а за пазухай сарочка.
Цела ілавое, нутро ільняное, макушка залатая.
З двух канцоў роўнае, усё белае, як снег, і свеціць, як сонца.
Гарыць дубок, ані жару, ані попелу.
У агні мокне, у вадзе сохне.

Адгадкі глядзіце далей

Розныя загадкі


Маленькі, удаленькі скрозь зямлю прайшоў, чырвоную шапачку знайшоў.

Лата на лаце, і шва не знайсці.

Сам драўляны, а галава железная.

Ляцелі шэрыя гусі, накідалі белага пуху.

Не агонь, а пячэ.

Адгадкі глядзіце далей

Хата і яе абсталяванне


Дзве сястры адна на адну глядзяць, а разам не сыйдуцца.
Ходзіць курка-жаўтушка па сцяне і не шасціць.
Уніз макушкамі, уніз камлямі.
Сярод хаты стаіць дзед гарбаты.
Стаіць цыган у золаце.
Сіняе суконца цягнецца ў аконца.
Паміж лісіц парсюк вісіць.
Куды ні іду, то ўсё за пупа цягну.

Адгадкі глядзіце далей.

Sep 19, 2013

Транспартныя сродкі і дарога



Як прывяжаш - ён бяжыць. 
Як адвяжаш - ён стаіць. 
(Тралейбус) 

Дом па вуліцы бяжыць, 
Дом падэшвамі шуміць. 
Лічыць кожную хвілінку, 
Падбягае да прыпынку, 
Забірае жыхароў 
Ды бяжыць наперад зноў. 
(Тралейбус) 

Хоць ляжыць, але працуе,

Дзень і ноч не спіць, шчыруе.
(Дарога.)

Два браты ўцякаюць,
Два — іх даганяюць.
Толькі як там ні імчацца,
За братамі не угнацца
(Колы машын.)

Цягнецца нітка, а ў клубок не зматаць.
(Дарога.)

Без языка, без рук —
Вачыма размаўляе.
Чырвоным супыняе рух,
Зялёным — дазваляе.
(Святлафор.)

Загадкі пра грыбы


У лазе - на адной назе.

Стаіць ляпёшка на адной ножцы. Хто міма ні пройдзе - усякі паклоніцца.

Усю зямлю прайшоў - чырвоную шапку знайшоў.

Хоць у капялюшы, а галавы не мае.

Адгадкі глядзіце далей

Казка-загадка "Лясная госця" ад Расціслава Бензярука


Набліжаўся Новы год. У клас, дзе вучыліся дзеці, нехта моцна пастукаў. Хлопчыкі і дзяўчынкі адарваліся ад падручнікаў, глянулі ў акно і ўбачылі лясную госцю.
- Ёй холадна, - жаласліва сказала дзяўчынка з вялікім блакітным бантам.
- Давайце паклічам яе ў клас! - прапанаваў хлопчык.
- Не, - сказала настаўніца, - у класе ёй будзе цесна. Давайце лепей запросім яе ў школьную залу.
Абагрэўшыся ў цяпле, лясная госця засумавала без сяброўкі-бярозы, без рабіны ў чырвоных каралях, якія раслі непадалёку.
- Давайце ўпрыгожым яе! - падказала настаўніца.
Дзеці павесілі цацкі, цукеркі, яблыкі, а наверсе зорку прымацавалі. А госці ўсё роўна не радасна.
- Да мяне прыбягалі заяц, вавёрка, ліса, а зараз нікога няма...
- Будуць табе і звяркі, - паабяцалі дзеці.
Яны зрабілі маскі зайца, вавёркі, лісіцы, мядзведзя. А калі на свята прыйшлі Дзед Мароз і Снягурка, калі ўсе сталі вадзіць карагод, зусім развесялілася лясная госця, і вырашыла яна кожны раз прыходзіць да дзяцей пад Новы год.

Хто хутчэй адкажа: як завуць лясную госцю?

Адгадка далей

Тэхніка, электрычнасць


Нітка, а кусаецца.

Дзе мароз улетку водзіцца?

На страсе жораў сядзіць, у хаце на стале скрынка стаіць, у пакоі святла няма, а ўвесь свет відаць.

Не радыё, а гаворыць. Не тэатр, а ўсё паказвае.

Яна на яго злосна бурчэла, кідала яго і вярцела; яно ж пасля гэтага дзела памаладзела.

Адгадкі глядзіце далей

Космас


Плыве ў прасторы, ды не ў моры, караблём завецца, а ля зорак ўецца.

Да зорак паляцеў, на Зямлю з-за воблак глядзеў, Сонца абагнаў і зноў на Зямлю стаў.

Зроблена з металу рабочымі рукамі, па Сусвету пралятае.

Адгадкі глядзіце далей

Liebster Blog Award - узнагарода майму блогу

Вельмі нечакана для мяне гэтая ўзнагарода. І таму яна настолькі прыемная. Намінавала мяне Алена. Паглядзець яе блог можна ТУТ.


Я павінна адказаць на 11 пытанняў. З радасцю раблю гэта.

1. Ваш дэвіз
"Усё, што не забівае нас, - робіць нас мацнейшымі!" (Ф. Ніцшэ)

2. Што значыць для вас слова "свабода"?
Свабода - гэта прастора для душы і сэрца. Гэта калі за спіной вырастаюць крылы і з'яўляецца жаданне лётаць.

3. Назавіце 5 рэчаў з вашага гардэробу, без якіх вы не зможаце абысціся.
1. Акуляры ад сонца - нашу і летам, і зімой.
2. Спадніца - як і любая дзяўчына, напэўна.
3. Розная біжутэрыя - не магу выйсці на вуліцу без пацерак, браслетаў...
4. Вялікая сумка - каб памясціўся і ноўтбук, і блакнот для запісаў, і маленькая бутэлька вады, і розныя жаночыя прылады )))
5. Гадзіннік. Нашу гадзіннік на руцэ з 5 гадоў і прывыкла настолькі, што без яго не магу ўявіць сябе.

4. Ці верыце вы ў цуд?
Веру. Яны здараюцца штодзённа,  трэба толькі ўважліва прыглядзецца. Проста цуд часцей за ўсё бывае вельмі маленькім, таму і заўважыць яго цяжка. Напрыклад, вы спазняецеся - і раптам да прыпынку пад'язджае менавіта ваш аўтобус. Альбо ў вас дрэнны настрой - і нечакана сярод сталёвых хмар выблісквае сонца.

5. З якім дрэвам вы атаясамліваеце сябе?
Пэўна, з івай. Прыгожая, сумная, далікатная.

6. Які фільм вы бы парэкамендавалі паглядзець?
Апошнім часам гатова бясконца пераглядаць фільм "Спадар Ніхто" - там яскрава паказваецца магчымасць выбару поўнасць змяніць жыццё чалавека. Нават тое, што ты адказаў дзяўчыне на пляжы можа поўнасцю змяніць лёс і чалавек, на якім наканавана жаніцца, раўнадушна пройдзе міма вас. Так што раю ўсім паглядзець гэты фільм.

7. Змаглі бы вы спяваць са сцэны перад вялікім натоўпам?
Не, я б збегла яшчэ па дарозе на сцэну ))))

8. Калі пачынаецца ваша раніца?
У 7.00 - я жыву блізка да месца вучобы і магу лішнія паўгадзіны праваляцца ў ложку.

9. Якую музыку вы слухаеце па вечарах?
Увогуле я фанатка эмбіента і ён гучыць ў навушніках на працягу ўсяго дня, але вечарам мяне часта цягне на штосьці рытмічнае. Канкрэтных выканаўцаў назваць не магу, бо слухаю інтэрнэт-радыё. Дарэчы, зараз слухаю "Бі-2".

10. Вы фізік або лірык?
Безумоўна, лірык. Дакладныя навукі мне даюцца няблага, але душа належыць літаратуры.

11. Якая ваша любімая жывёла?
Мой Хома ))) Ён жыве ў мяне ўжо даволі даўно. Цікава, што наш хатні кот Макс хамяка не толькі не чапае, але лічыць за сямейніка )))

Вось і ўсе адказы... Спадзяюся, яны дазволілі вам, мае чытачы, болей даведацца па мяне. І яшчэ раз вяліуі дзякуй Алене за намінацыю на ўзнагароду!!!

Сельскагаспадарчая тэхніка


Конь вялікі зямлю арэ, а сена і ў рот не бярэ.

Гусь па вуліцы ідзе, дзюбай вуліцу грызе.

Што гэта за жняя ўвішная: толькі сярпом павядзе - у прыполе зерне трымае.

Ад рання да ночы на полі стракоча.

Крылы ёсць, а не лятае, 
Полем-нівай прабягае.
Не дзяўбе яна, не топча -
Цэлы дзень пяе, стракоча.
Ураджай з палёў збірае, 
Людзям слаўна памагае.
Летам ў полі, а зімою
У будынку пад страхою.

Сам жне і малоціць, а лодарам хлеба не плоціць.

Не крот, а капае, лап не мае, а сеянае з зямлі выкідае.

Па сенажаці паўзе, траву грызе.

Адгадкі глядзіце далей

Aug 20, 2013

Загадкі з хітрынкамі


Што жоўтае днём, але зялёнае ўночы? (Банан, які працуе ў начную змену)

Што ніколе не замярзае? (Цёплая вада)

Якія дзеці атрымаюцца ў жырафа з вожыкам? (Чатырохметровая зубная шчотка)

Як доўга спіць асёл уначы? (Пакуль не прачнецца)

Якіх камянёў шмат у вадзе? (Мокрых)

Часта падае, але ніколі не ўздымаецца? (Дождж)

Куды ляцяць птушкі? (Дзюбай уперад)

Што бывае ў пустой кішэні? (Дзірка)

Што можа ісці, але не можа бегчы? (Гадзіннік)

Чаму мухі ходзяць па столі? (Бо калі б хадзілі па падлозе – іх бы падавілі)

Aug 15, 2013

Казка-загадка "Жучок з ліхтарыкам" ад Расціслава Бензярука



Аж пакуль не сцямнела, Заяц з Зайчыхаю палолі градкі з капустаю. А ісці было не так блізка. Кожнага куста, кожнага дрэва баялася Зайчыха:
- Ой, воўк!
- Ну і баязліўка! - смяяўся Заяц.
Раптам Зайчыха спынілася:
- Глядзі, Зай: наперадзе агеньчык!
- Не бойся, - супакоіў яе Заяц. - Гэта добры агеньчык. Залаты.
Нечакана на сцяжынку выскачыў Жучок з ліхтарыкам.
- Я буду праводзіць вас. Каб светла было ісці, - сказаў ён.
- Калі ласка, - узрадавалася Зайчыха.
Калі прыйшлі дамоў, Заяц з Зайчыхаю пакланіліся Жучку:
- Дзякуй табе! Дзякуй, што сцежку асвятляў і мы з дарогі не збіліся.

Які Жучок дапамог Зайцу і Зайчысе?

Адгадку глядзіце далей

Aug 10, 2013

Загадкі ад Анатоля Зэкава пра гародніну


Спелыя, яны зялёныя,
З бочкі выцягнеш – салёныя.
Любяць іх усе, аднак,
І за той, і іншы смак.

***
Як жа называецца
Чараўніца-фея,
Што ў зямлі хаваецца,
Чуб на сонцы грэе?

***
Жоўты ён і паласаты
І на плот залезці ўмее.
Ён – як хатка для зярнятак,
Што жывуць у ім і спеюць.

***
Як яе не распранаеш,
Ды няма канца і краю.
Не хапае і цярпення,
Нібы ўся яна – з адзення.

***
З ёй не варта жартаваць –
Гэта ведаеце й самі:
Як пачнеце распранаць,
То зальецеся слязамі.

***
У стручкі яна хаваецца,
Назва з трох складоў складаецца:
Нота – першы і апошні.
Адгадаць павінен кожны.

***
Адкажыце, хлопчык рускі
І зямляк мой беларус:
Як арбуз па-беларуску
І па-руску – як гарбуз?

Адгадкі далей.

Jul 11, 2013

Загадка ад Міколы Чарняўскага


Каля мяне,
Каб я ўгару падняўся,
Пад’ёмны кран
З людзьмі
Штодня ўвіхаўся.
Я з іхняй ласкі
Да нябёс,
Нібы асілак той,
За год падрос.
Як сонца, ззяю
І ўначы, і днём.
Хто я такі?
Я – новы …

Адгадка далей

Jun 29, 2013

Казка-загадка "Грыбы ў горадзе" ад Расціслава Бензярука



Раніцай дзядуля будзіў унука:
- Уставай, Максімка, грыбны дождж прайшоў, грыбоў насеяў!
Грыбоў і сапраўды ў лесе было шмат. Неўзабаве Максімка з дзедам набралі поўны кошык падасінавікаў, абабак, лісічак. Знайшлі нават сем баравікоў.
- Дзядуля, а што, у горадзе іншы дождж ідзе? - запытаў унук, калі вярталіся дамоў.
- Як гэта іншы? - не зразумеў дзядуля.
- Калі дождж на лес пайшоў, дык грыбоў насеяў. А калі на горад?.. - дапытваўся Максімка.
- У горадзе таксама грыбы бываюць, - усміхнуўся дзядуля. - Рознакаляровыя: чырвоныя, зялёныя, сінія, блакітныя... Яны з'яўляюцца на тратуарах, як толькі пачнецца дождж.
Задумаўся ўнук, пра якія грыбы гаворыць дзядуля.
- Вялікія, яны хаваюць людзей ад дажджу, - падказваў дзядуля. - Гэтых грыбоў ніхто нажом не зразае, у кошык не кладзе. Пройдзе дождж - адразу самі знікнуць.
- А, ведаю, пра якія грыбы ты гаворыш! - хітравата прыжмурыўся Максімка.

І вы ўжо здагадаліся, дзеці?..

Адгадка далей

Jun 12, 2013

Казка-загадка "Зорачкі-зоркі" ад Расціслава Бензярука



Вавёрка Вера раніцай выскачыла з дупла, зрабіла фіззарадку і раптам убачыла: на зямлі пад сасною хтосьці за ноч рассыпаў зоркі. Залаціста-жоўтыя, прыгожыя. Вавёрка спусцілася ніжэй, але сысці на зямлю пабаялася: можа, яны гарачыя?
У гэтую хвіліну пад дрэвам прабягала Ліса.
- Лісіца-сястрыца, - ласкава звярнулася да яе вавёрка. - Што гэта за зорачкі-зоркі ўнізе?
Ліса на момант прыпынілася і адказала весела:
- Ніякія гэта не зорачкі, а грыбы з маім імем.
- Грыбы? - здзівілася вавёрка Вера. - А чаму яны залаціста-жоўтыя?
- Такія ж, як я, - засмяялася Ліса і пабегла далей.
А вавёрка Вера яшчэ доўга не магла паверыць, што гэта не зорачкі, аж пакуль не прыйшоў сюды Чалавек, які пачаў зразаць і класці іх у кошык.

Якія зоркі ўбачыла вавёрка Вера?

Адгадка далей

May 20, 2013

Загадкі пра дрэвы


Стаіць у бары, маршчынкі на кары, галінкі пустыя, лісты разразныя. Хто ён?

Баран стаіць, воўна дрыжыць.

Зялёная, а не луг, белая, а не снег, кучаравая, а без валасоў.

Стаяць стаючкі, а на іх калючкі.

Ехалі яны на белым кані, усе паздымалі шапкі, а ён - не.

Усе паны скінулі кафтаны, адно трое стаяць.

Летам апранаюцца, зімой раздзяваюцца.

У лесе чырвоная плахта вісіць.

Адгадкі глядзіце далей.

May 19, 2013

Транспартныя сродкі (ранейшыя)


Шахцель-пыхцель, чатыры рахтычкі.

Чарыты сястрыцы пайшлі ў брусніцы.

Брат брата даганяе і дагнаць не можа.

Чатыры чатыранкі беглі на палянкі і адна адну не дагоняць.

Ляцелі чычыкі, задраўшы лычыкі.

Два браты бягуць, на неба глядзяць.

Бягуць у лясок, задраўшы насок.


Адгадкі глядзіце далей.

Рыбы


Ва ўсіх дзетак адзенне з манетак.

На тым свеце жыве, на гэтым - мёртвы.

Круць-верць - на патэльні смерць.

Чоран, як воран, у баню папаў - чырвоны стаў.

Ідзе ў лазню чорны, а з лазні чырвоны.

Крылы ёсць, ды не лятае; ног няма, ды не дагоніш.

Зваў мяне цар на абед, на вячэру: "Мая жонка на такоўская, сама не ідзе, дзяцей не вядзе, па зямлі не ходзіць, слядоў не робіць".

Адгадкі глядзіце далей.

Музычныя інструменты


У лесе родзіцца, дамоў прыносіцца - і плача.

Ляжыць - маўчыць, а возьмеш - заплача.

У лесе выразана, гладка выцясана, заліваецца, як называецца?

За лесам палянскім, за полем лясанскім крычыць Кацярына голасам  шатанскім.

Сама доўгая, бок дзіравы, канец закручысты, а пішчыць
.
І поўна, і роўна, канцы іграюць.

Сам пусты, голас густы, дроб выбівае, людзей збірае.
.
Адгадкі глядзіце далей.

Apr 5, 2013

Казка-загадка "Паспрабуй перакрычаць" ад Расціслава Бензярука



Хораша ў лесе! Высокія яліны акружылі палянку з усіх бакоў. На прыгрэтым сонцам пагорку хлопчык знайшоў сямейку лісічак і стаў зразаць грыбкі.
Калі Максімка ўзняў вочы, дзядулі побач не было. Хлопчык кінуўся ў адзін бок, у другі - дзед як скрозь зямлю праваліўся. Максімку раптам стала страшнавата. Ён дрыжачым голасам паклікаў:
- Дзеду!
І ў той жа момант нехта непадалёку азваўся:
- Ду-ду! Ду-ду!
- Ау! - грамчэй крыкнуў хлопчык.
Хтосьці невядомы, быццам гуляючы ў дражнілку, некалькі разоў паўтарыў «ау».
Максімка склаў рупарам далоні і закрычаў:
- Дзеду, ау!
Выразна пачулася:
- Ду-ду, ау!
Ад таго, што ён адзін і што нехта хоча з ім гуляць, хлопчыку зрабілася весела.
- Яшчэ пабачым, хто каго перакрычыць! - сказаў ён.
Не паспелі скончыць гульню, як з-за дрэва выйшаў дзядуля з поўным кошыкам грыбоў.
- Я - тут. Чаго крычыш? Што, страшна?!
- Не, гэта мы гулялі, хто каго перакрычыць.
- А-а! - зразумеў унука дзядуля.

А вы, дзеці, здагадаліся, з кім гуляў Максімка?

Адгадка далей

Mar 6, 2013

Загадкі ад Анатоля Зэкава



Шыльду вешаюць ля брамы,
Што ў двары ён злосны самы.
Да той шыльды ён прывык,
Як-ніяк, а вартаўнік.

***

Калі дзверы адчыняюць,
То яе за нос цягаюць,
Бо іначай – ці павершы? –
Адчыніць не зможаш дзверы.

***

Ціха месціцца ў парозе,
Пазіраючы на дзверы.
А як толькі ў рукі возьмеш –
Аж заскача па кватэры.

Адгадкі глядзіце далей

Mar 2, 2013

Загадка-лагагрыф ад Уладзіміра Мацвеенкі


Feb 28, 2013

Верш-загадка



Крутарогі, надта ўпарты,
Я – хвалы,
Не жартаў варты,
Бо авечак, не праспаўшы,
Я ваджу на пашу, з пашы.
Вёрткі, чуйны, не драпежны,
Горным я бываю, снежным,
А яшчэ я,
Хто не знае,
Птушкай лётаю, спяваю,
І спявак я непадробны –
На бляянне спеў падобны.
А калі ў сталярню ўзяць –
Дошкі я магу стругаць.
Хто такі я,
Гэткі ўвішны?
Кім ні быў бы –
Вам не лішні.
Каб не ўводзіць вас у зман,
Назавуся сам:
Б….

Feb 23, 2013

Загадкі Ніла Гілевіча



1. І зімой, і летам – 
Белая як снег, 
І зімой, і летам – 
Як надзьмуты мех,
Ходзіць на лапатках,
Бегае нягегла,
Рогам есць і п’е,
А гергеча гэтак,
Што нікому нельга
Зразумець яе.

2. Два разы нараджаецца, адзін раз памірае.

3. Лёгка з зямлі паднімаеш,
А далей сваёй рукі не кінеш.

4. Без сякеры і цвікоў
Збудавалі круглы дом.


Адгадкі глядзіце далей

Feb 22, 2013

Загадкі-рыфмаванкі



Чырвонае цельца, каменнае сэрца,
Вінная на смак, а завецца як? (Вішня.)

На пруточку — буйны цвет, дробныя калючкі…
Не падлазь ка мне, малы, бо паколеш ручкі. (Ружа.)

Грыбкоў сабе насушыць, арэшкаў назбірае,
Зіма сняжком цярушыць, а ёй — бяда малая. (Вавёрка.)

3 гаспадаром сябруе, дом вартуе.
Ляжыць пад ганкам — хвост абаранкам. (Сабака.)

Ён раскажа і пакажа, як жыве планета наша.
А няма электратоку — ён без мовы і без зроку. (Тэлевізар.)

Бягу асфальтам і заўжды
Трымаюся за правады. (Тралейбус.)

Мной дзяўчынак называюць. А як толькі зацвітаю —
3 гудам рупным і вясёлым да мяне лятаюць пчолы. (Ліпа.)

На снезе пушыстым царыца стаіць,
У гронках агністых ззяе, гарыць. (Рабіна.)

I ў сто год я малады,
Маё насенне — жалуды. (Дуб.)

Маўклівая, зялёная, на ўзгорку стаіць.
Як ветрык падзьме — яно зашапаціць. (Асіна.)

Дрэва — я. I з табой мы даўно знаёмыя.
I вясной, і зімой я стаю зялёная. (Елка, сасна.)

Feb 6, 2013

Казка-загадка "Самы кароткі месяц" ад Расціслава Бензярука



Сабраў бацька Год сыноў Месяцаў і сказаў:
- Стары я ўжо стаў. Цяжка мне аднаму кіраваць на зямлі. Хацеў бы, каб вы мне дапамаглі ў гэтым. А таму пытаюся: хто чым будзе займацца, як прыйдзецца гаспадарыць на зямлі?
Адзін вырашыў снег растапіць, сок у ствалах дрэў пусціць, другі - кветкі рассыпаць па лугах, трэці - збажыну расціць, чацвёрты - дапамагчы сабраць ураджай, пяты - зямлю снегам пакрыць, каб мароз карэньчыкі раслін не вынішчыў...
Слухаў бацька Год сыноў сваіх, радасна ўсміхаўся ў сівую бараду і назначаў, каму колькі гаспадарыць на зямлі: таму - трыццаць дзён, таму - трыццаць адзін.
А як дайшла чарга да аднаго з малодшых сыноў, дык той раптам заявіў:
- Як прыйду я на зямлю, буду ўсё жывое марозіць, знішчаць. Ух, як я люблю гэта рабіць!
Не спадабаліся яго словы бацьку.
- Табе, сыне, толькі дваццаць восем дзён адвяду.
Заплакаў ад крыўды сын:
- А чаму мне найменш? Хачу столькі ж, як і братам маім.
- Ты - злосны! Значыць, быць табе самым кароткім месяцам. Ну, ладна, - палагаднеў нарэшце бацька Год, - на чацвёрты раз як прыйдзеш на зямлю, гаспадарыць будзеш на адзін дзень больш.

Якое імя ў гэтага сына? Здагадаліся ўжо?

Адгадка далей

Jan 23, 2013

Загадкі на градках



От бабуля важна села
І глядзіць навокал смела.
У зямлю схавала лапаць.
Як зачэпіш – будзе плакаць.
Гэта злосная бабуля
Называецца…
(цыбуля)

У бабулі родны брат
Ласкавейшы быццам,
А да слёз давесці рад,
Так, як і сястрыца.
Сам сабе наўме панок,
А прасцей сказаць…
(часнок)

З вусамі, а не стары.
Зайздросныя вочы.
За што-небудзь на двары
Учапіцца хоча.
Хопіць хітрасці на трох,
Ну, на тое ж ён…
(гарох)

Не сыдзе з месца
Ні на крок,
Зарыўшыся ў пярыну.
Цярэбіць ціхі вецярок
Ягоную чупрыну.
А возьмуць за чупрыну
Ды выцягнуць з пярыны –
Пачырванее, нібы рак.
Вядома, хто гэта…
(бурак)

Жывёлы і птушкі



Між карчоў размесціць дом
Шар калючы - добры ... 
(вожык)

Землю дзюбаю рыю,
Быццам дом будую - 
Чарвячка шукаю ў рот!
Адгадалі, хто я? 
(кураня)

Ляцеў птах цераз дах, сеў на варотах у чырвоных ботах (бусел)

Не доктар, а дрэвы лечыць (дзяцел)

Пад соснамі, пад ёлкамі ляжыць клубок з іголкамі (вожык)

Хоць малая, ды дужая: з сабою хату носіць (чарапаха)

Школьныя загадкі


Яна ў школе пражывае, шмат гаспадароў мае, штогод іх мяняе і ўсім дапамагае (парта)

Бяжыць пад рукою, нібыта жывое, толькі не лятае, хоць назва такая (пяро)

Заўсёды я тонкая, худая, ды ў тым мая сіла, што п'ю я чарніла (прамакатка)

З выгляду - мячык на восі стаячай, а сіла такая - усю зямлю трымае (глобус)

Ног не мае, а ідзе, рук не мае, а б'е, - і ў сваім сэрцы сакрэт крые (гадзіннік)

Расчыніцца ночка - глянуць з яе лісточкі, хто іх разглядае - той многа пазнае (кніга)

 

Copyright © Беларускія загадкі. Template created by Volverene from Templates Block
WP by WP Themes Master | Price of Silver