Sep 19, 2013

Liebster Blog Award - узнагарода майму блогу

Вельмі нечакана для мяне гэтая ўзнагарода. І таму яна настолькі прыемная. Намінавала мяне Алена. Паглядзець яе блог можна ТУТ.


Я павінна адказаць на 11 пытанняў. З радасцю раблю гэта.

1. Ваш дэвіз
"Усё, што не забівае нас, - робіць нас мацнейшымі!" (Ф. Ніцшэ)

2. Што значыць для вас слова "свабода"?
Свабода - гэта прастора для душы і сэрца. Гэта калі за спіной вырастаюць крылы і з'яўляецца жаданне лётаць.

3. Назавіце 5 рэчаў з вашага гардэробу, без якіх вы не зможаце абысціся.
1. Акуляры ад сонца - нашу і летам, і зімой.
2. Спадніца - як і любая дзяўчына, напэўна.
3. Розная біжутэрыя - не магу выйсці на вуліцу без пацерак, браслетаў...
4. Вялікая сумка - каб памясціўся і ноўтбук, і блакнот для запісаў, і маленькая бутэлька вады, і розныя жаночыя прылады )))
5. Гадзіннік. Нашу гадзіннік на руцэ з 5 гадоў і прывыкла настолькі, што без яго не магу ўявіць сябе.

4. Ці верыце вы ў цуд?
Веру. Яны здараюцца штодзённа,  трэба толькі ўважліва прыглядзецца. Проста цуд часцей за ўсё бывае вельмі маленькім, таму і заўважыць яго цяжка. Напрыклад, вы спазняецеся - і раптам да прыпынку пад'язджае менавіта ваш аўтобус. Альбо ў вас дрэнны настрой - і нечакана сярод сталёвых хмар выблісквае сонца.

5. З якім дрэвам вы атаясамліваеце сябе?
Пэўна, з івай. Прыгожая, сумная, далікатная.

6. Які фільм вы бы парэкамендавалі паглядзець?
Апошнім часам гатова бясконца пераглядаць фільм "Спадар Ніхто" - там яскрава паказваецца магчымасць выбару поўнасць змяніць жыццё чалавека. Нават тое, што ты адказаў дзяўчыне на пляжы можа поўнасцю змяніць лёс і чалавек, на якім наканавана жаніцца, раўнадушна пройдзе міма вас. Так што раю ўсім паглядзець гэты фільм.

7. Змаглі бы вы спяваць са сцэны перад вялікім натоўпам?
Не, я б збегла яшчэ па дарозе на сцэну ))))

8. Калі пачынаецца ваша раніца?
У 7.00 - я жыву блізка да месца вучобы і магу лішнія паўгадзіны праваляцца ў ложку.

9. Якую музыку вы слухаеце па вечарах?
Увогуле я фанатка эмбіента і ён гучыць ў навушніках на працягу ўсяго дня, але вечарам мяне часта цягне на штосьці рытмічнае. Канкрэтных выканаўцаў назваць не магу, бо слухаю інтэрнэт-радыё. Дарэчы, зараз слухаю "Бі-2".

10. Вы фізік або лірык?
Безумоўна, лірык. Дакладныя навукі мне даюцца няблага, але душа належыць літаратуры.

11. Якая ваша любімая жывёла?
Мой Хома ))) Ён жыве ў мяне ўжо даволі даўно. Цікава, што наш хатні кот Макс хамяка не толькі не чапае, але лічыць за сямейніка )))

Вось і ўсе адказы... Спадзяюся, яны дазволілі вам, мае чытачы, болей даведацца па мяне. І яшчэ раз вяліуі дзякуй Алене за намінацыю на ўзнагароду!!!

0 коммент.:

Post a Comment

 

Copyright © Беларускія загадкі. Template created by Volverene from Templates Block
WP by WP Themes Master | Price of Silver