Сам я еду на табе.
А хаваю я ў сабе
Сшыткі, кніжкі ды алоўкі,
Ласцік, фарбы, пэндзлік лоўкі...
Мноства тут патрэбных рэчаў.
Здагадаўся? Я - (заплечнік)
Што за палачка з прычоскай?
Абыходзіцца з ёй проста:
Хвост у фарбу памачаць
І карціну маляваць! (пэндзаль)
Я сам не малюю, я сам не пішу.
Але кожны дзень на ўрокі хаджу:
Каб ручкі з алоўкамі вы не гублялі,
Захоўвайце іх ува мне, у (пенале)
За алоўкам прыбіраю.
Ён напіша – я сціраю. (ласцік)
Белы, сіні, жоўты, чорны,
І зялёны, і чырвоны –
Кожны ў слоічку сваім
Мы ў скрыначцы стаім.
Ты нас маляваць узяў бы.
Мы – гуашавыя (фарбы)
Ёсць у простага алоўка
Знакамітая сяброўка:
Ў ёй па спінцы там і тут
Лічбы з рыскамі бягуць.
Сама доўгая, прамая,
Рысаваць дапамагае,
Можа мерыць даўжыню,
Шырыню ды вышыню. (лінейка)
У дзіцяці ёсць яна – спрытна ўсё хапае.
У дзвярэй ёсць – за яе дзверы адчыняюць.
За яе нясуць вядро, без яе нязручна.
І ў пенале ёсць яна. А завецца (ручка)
Вокладка – нібыта дзверы.
Разгарнеш – і не паверыш:
Тут і казкі-небыліцы,
І малюнкі, каб дзівіцца,
І гісторыі, і вершы.
Што гэта? Хто скажа першы? (кніга)
Каб пісалі лічбы дзеткі,
На маіх старонках клеткі.
Аркушы на скобы сшыты,
А таму завуся (сшытак)
Я красую на стале,
Я - мадэль адной з планет.
Хто паглядзіць на мяне,
Той пабачыць цэлы свет. (глобус)
Я кручуся ў танцы лоўка.
На адной назе – іголка,
Чыркану другой нагой –
Рыса круглая за мной. (цыркуль)
На пытанне адказаць выпала Рыгорку.
Ў чорным полі ён малюе белыя разоркі.
Хто загадку гэтую першы адгадае:
Ля чаго стаіць Рыгорка, што ў руцэ трымае? (ля дошкі, крэйда)
1 коммент.:
Хм. А аўтара пазначаць не трэба? Не на памыйцы ж узялі. Алена Церашкова.
Post a Comment