Nov 18, 2012

Транспартныя сродкі


Пасажыраў спраўна возіць
Па асфальтавай дарозе.
Возіць проста і кругамі,
Дрот чапляе ён рагамі. (тралейбус)

З хаты ў госці, на работу 
Вазіць людзей – яго турботы. (аўтобус)



Хто так гучна завурчаў
І бадзёра паімчаў?
Усяго два колы мае.
Шлем кіроўца апранае. (матацыкл)


Дождж, спёка ці мароз - 
Лес вывозіць (лесавоз).



Кручу педалі,руль трымаю,
І нават тату даганяю! (ровар)

Ліхтарыкі з даху трывожна міргаюць,
Машына чырвоная гучна сігналіць,
Пажар ліквідуе, праедзе скрозь дым,
Каманда ўратуе людзей ад бяды! (пажарная машына)

Павольна едзе, бы гуляе,
І шлях асфальтавы раўняе.
Па дарозе гладкай, новай
Мы праедзем адмыслова! (каток)

Хворы лекара чакае,
І таму яна міргае,
Саступіце ўсе дарогу,
Прапусціце дапамогу! (хуткая дапамога)

Ён па рэйках хутка мчыцца,
Я – на верхняй на паліцы.
Паглядаю ў ваконца,
Як плыве над лесам сонца. (цягнік)

Праз акеан пералятае,
Людзей і грузы дастаўляе.(самалёт)
Крылаў ён не мае,
Але, глядзі – ўзлятае! (верталёт)

Касманаўт у ёй сядзіць,
Ён у космас паляціць. (ракета)

Ён па моры праплывае,
Капітан штурвал трымае (параход, цеплаход, карабель)

0 коммент.:

Post a Comment

 

Copyright © Беларускія загадкі. Template created by Volverene from Templates Block
WP by WP Themes Master | Price of Silver