Nov 17, 2012

Загадкі пра свойскіх жывёл



1. Пасярод двара стаіць гара, спераду вілы, ззаду мятла.
2. Чатыры татыркі, дзве тапатыркі, сёмы вярцель.
3. Сшыта, злаплена і рубца не знаць.
4. На хляве два дубкі.
5. Семсот свішча, чатыры плешча, два слухае, два нюхае, два паглядае.
6. Лезу-лезу па жалезу на мясную гару.
7. Што гэта за звер, што мае шэсць ног, дзве галавы, адзін хвост?
8. Ідуць чатыры дзяды назад бародамі.
9. Хто не хворы, а ўсё стогне?
10. Мяшчане запішчалі - горад заваліўся.
11. Каля бочкі качаюцца клубочкі.
12. Бочка стогне, а баяры мёд п'юць.
13. Рында рые, скочка скача, кажа рындзе, што фурман едзе.
14. Балабан бяжыць, на ім лес дрыжыць.
15. З барадою, а не стары, з рагамі, а не бык, дояць, а не карова, лыкі дзярэ, а лапці не пляце.
16. Ляжыць пад ганкам, хвост абаранкам.
17. У хаце - пірагом, а на дварэ - абаранкам.
18. Каціўся клубочак, за клубочкам торбачка, за торбачкай нітачка.
19. Лёг вусаты, а ўстаў гарбаты.
20. Маленькі шарык пад лаўкаю шарыць.

АДГАДКІ глядзіце далей!


1. Карова
2. Карова
3. Пярэстая карова
4. Рогі ў каровы
5. Конь
6. Чалавек садзіцца на каня
7. Чалавек на кані
8. Конскія капыты
9. Свіння
10. Свіння і парасяты
11. Свіння і парасяты
12. Свіння і парасяты
13. Свіння, сарока, воўк
14. Баран
15. Каза
16. Сабака
17. Сабака
18. Кот
19. Кот
20. Мыш

1 коммент.:

Unknown said...

Прыкол, ГЫ

Post a Comment

 

Copyright © Беларускія загадкі. Template created by Volverene from Templates Block
WP by WP Themes Master | Price of Silver