Шустранькі,
Маленькі,
Сам у шэрай світцы
Шукае канапелькі,
Каб трохі пажывіцца.
Домік,
Поўненькі дабра,
Доўга
Быў без жыхара,
А жыхар як паявіўся -
Домік
Тут жа разваліўся.
Лясной сцяжынкай,
Дзе густыя шаты,
Працаўнічок
Спяшаецца дахаты,
Яго амаль і не відаць,
Малога,
А цягне - болей
За сябе самога.
Лупавокая Матруна -
Вечна мокрая макруня,
Ды пакуль не стане пець -
Яшчэ можна і сцярпець,
А як песню завядзе -
Няма радачкі нідзе!
Хоць ты вушы затыкай
Ці за тры вярсты ўцякай.
Удзень адпачывае,
Забіўшыся дзе ў хвойнік,
А ноччу выгукае,
Нібы які разбойнік, -
Папаляваць ён любіць,
Калі ўсім іншым спіцца,
Яго баяцца людзі,
А ён людзей баіцца.
Чатыры хадуны -
Каб чабаткі таптаць,
Чатыры цвыркуны -
Каб дзецям радасці даць,
А вілы прад сабою -
Усім звярам на страх.
А ззаду - мухабой:
Хлясь - мах!
Хлясь - мах!
Хлясь - мах!
Адгадкі глядзіце далей.
Верабей
Яйка і птушаня (кураня)
Мураш
Лягушка
Пугач
Карова
0 коммент.:
Post a Comment