Nov 28, 2014

Загадкі-амонімы ад У. Мазго 2

Скажу
Адзін раз слова - 
Мне бачыцца
Аснова,
Скажу другі -
Як блазан
Лятаў на ім
Мюнхаўзен.

Папрасіў я 
Плод у краме,
А даюць
Каштоўны камень,
Не мая
У тым віна,
Калі назва ў іх
Адна.

Паверхня вод
Без хвалявання
Падкажа
Спосаб вышывання.

Пасажырскую павозку
І каманду танка ў войску
З даўніх пор
Абавязкова
Называюць
Гэтым словам.

Тоькі выцягнем
Кружок
Металічны
З гоманам -
Дым вісіць,
Як кажушок,
Угары
Над комінам.
Бо гарыць
Агонь у печы
І ўжо варыцца,
Дарэчы,
Хутка страва
Рыбная,
Вельмі каларыйная.

Падарунак сябруку
Служыць
Назвай бальшаку.

Адгадкі глядзіце далей.



Ядро: 1. Аснова нечага. 2. Гарматны снарад-шар.
Гранат: 1. Плод дрэва. 2. Каштоўны камень.
Гладзь: 1. Роўная паверхня. 2. Спосаб вышывання.
Экіпаж: 1. Павозка. 2. Каманда карабля, самалёта, танка.
Юшка: 1. Засаўка ў коміне. 2. Рыбны суп.
Гасцінец: 1. Падарунак, ласунак. 2. Дарога

0 коммент.:

Post a Comment

 

Copyright © Беларускія загадкі. Template created by Volverene from Templates Block
WP by WP Themes Master | Price of Silver