Nov 18, 2014

Загадкі-амонімы ад У. Мазго

Чым можна
Гальштук завязаць
І хуткасць суднаў
Вымяраць?

Што за кольца
З хлебнай крамы
Я нясу дамоў
Да мамы
І кручу над галавою,
Быццам кола рулявое?

На адной
Здавён іграюць,
Другой
Зерне ачышчаюць.

Бок самалёта
Ці баркаса
І разнавіднасць
У алмаза.

Без падказкі
За мінутку
Назавіце
Від абутку - 
І міне адразу мель
Невялікі карабель.

Мясціна гэтакая, дзе
Вятрам адкрыты бок,
І для бяспекі на вадзе
Сігнальны паплавок.

Маша
Кашу спажывае,
Ціха
Птушачка спявае.
Што за птушка,
Што за каша -
Слова гэтае
Падкажа.

Адгадкі глядзіце далей.



Вузел: 1. Месца, дзе завязаны канцы. 2. Адзінка вымярэння хуткасці судна.
Абаранак: 1. Булачны выраб. 2. Рухавое кола.
Арфа: 1. Музычны інструмент. 2. Сельскагаспадарчая машына.
Борт: 1. Борт судна ці самалёта. 2. Разнастайнасць алмаза.
Бот: 1. Від абутку. 2. Невялікае судна.
Буй: 1. Высокае, адкрытае месца. 2. Сігнальны паплавок.
Аўсянка: 1. Аўсяная каша. 2. Пеўчая птушка.

0 коммент.:

Post a Comment

 

Copyright © Беларускія загадкі. Template created by Volverene from Templates Block
WP by WP Themes Master | Price of Silver