skip to main |
skip to sidebar
У адным клубочку ды сем дзірачак. (Галава.)
Поўны хлявец белых авец, а між тых авец баранец. (Зубы і язык.)
Адзін гаворыць, двое глядзяць, двое слухаюць. (Язык, вочы, вушы.)
Між двух свяціл я пасярэдзіне адзін. (Нос.)
Пяць братоў у адну ноч радзіліся, а ростам не роўныя. (Пальцы.)
За сцяною касцяною талалай брэша. (язык)
Ляжыць калода пасярод балота: не гніе, не сохне. (Язык)
Беленькія курачкі з-пад печы глядзяць (зубы)
Повен хлявец белых авец (зубы)
Поўны падпечак белых авечак (зубы)
Брат з братам цераз дарогу жывуць, адзін аднаго не бачаць (вочы)
Чорненькае, махнаценькае, як прыйдзе бяда - пацячэ вада. (вока)
Два канцы, два кальцы, а пасярэдзіне цвік. (нажніцы)
Першы канец у жываце, а другі - на верхнім кальцы. Каб першы канец дастаць, трэба ўсе кольцы зняць. (клубок нітак)
Скінуўся ўбок - застаўся хвост на сем вёрст. (клубок нітак)
Кругленькі, маленькі, а за хвост не падымеш. (клубок нітак)
На чым найбольш абручоў? (на клубку)
Крыж на крыжы, хто ведае, нек кажы. (клубок нітак)
Пад страхою пяць паненак мокрыя, а па дарозе пяць дпругіх сухіх ідуць (пальцы жанчыны пры прадзенні).
Пяць авечак стажок скубуць, а пяць дарожкай ідуць (прадзенне).
Пяць уцякае, а пяць даганяе (пальцы ў час прадзення)
Сівенькая, маленькая, а ўвесь свет абшывае. (іголка)
Бегла свінка, залатая спінка, ільняны хвосцік (іголка з ніткаю)
Носік сталёвы, а хвосцік ільняны (іголка і нітка)
Бег кот, праламаў плот (іголка)
Чым я больш кручуся, тым я больш таўсцею. (верацяно)
На адной яме сто ям (напарстак)
Круглая гара, што ні крок, то нара. (напарстак)
На коліку сем саколікаў, кожны ў капотачцы. (Авёс).
Было жоўтым, вырасла зялёным, сонца пацалавала, зноў жоўтым стала. (Пшаніца).
Была ў мяне каморка на тры вуглы і поўна мукі. (грэчка)
Загадаю загадку, закіну за градку, у адзін год пушчу, у другі выпушчу (азімае жыта).
У зямлю кідаем, не жалеем - на другі год разбагацеем (пасеў, зерне, насенне).
Pages
Народныя і літаратурныя загадкі
Nov 20, 2012
Загадкі пра твар
У адным клубочку ды сем дзірачак. (Галава.)
Поўны хлявец белых авец, а між тых авец баранец. (Зубы і язык.)
Адзін гаворыць, двое глядзяць, двое слухаюць. (Язык, вочы, вушы.)
Між двух свяціл я пасярэдзіне адзін. (Нос.)
Пяць братоў у адну ноч радзіліся, а ростам не роўныя. (Пальцы.)
За сцяною касцяною талалай брэша. (язык)
Ляжыць калода пасярод балота: не гніе, не сохне. (Язык)
Беленькія курачкі з-пад печы глядзяць (зубы)
Повен хлявец белых авец (зубы)
Поўны падпечак белых авечак (зубы)
Брат з братам цераз дарогу жывуць, адзін аднаго не бачаць (вочы)
Чорненькае, махнаценькае, як прыйдзе бяда - пацячэ вада. (вока)
Ярлыки:
чалавек,
часткі цела
Nov 18, 2012
Іголкі і ніткі
Два канцы, два кальцы, а пасярэдзіне цвік. (нажніцы)
Першы канец у жываце, а другі - на верхнім кальцы. Каб першы канец дастаць, трэба ўсе кольцы зняць. (клубок нітак)
Скінуўся ўбок - застаўся хвост на сем вёрст. (клубок нітак)
Кругленькі, маленькі, а за хвост не падымеш. (клубок нітак)
На чым найбольш абручоў? (на клубку)
Крыж на крыжы, хто ведае, нек кажы. (клубок нітак)
Пад страхою пяць паненак мокрыя, а па дарозе пяць дпругіх сухіх ідуць (пальцы жанчыны пры прадзенні).
Пяць авечак стажок скубуць, а пяць дарожкай ідуць (прадзенне).
Пяць уцякае, а пяць даганяе (пальцы ў час прадзення)
Сівенькая, маленькая, а ўвесь свет абшывае. (іголка)
Бегла свінка, залатая спінка, ільняны хвосцік (іголка з ніткаю)
Носік сталёвы, а хвосцік ільняны (іголка і нітка)
Бег кот, праламаў плот (іголка)
Чым я больш кручуся, тым я больш таўсцею. (верацяно)
На адной яме сто ям (напарстак)
Круглая гара, што ні крок, то нара. (напарстак)
Ярлыки:
іголка,
нажніцы,
нітка,
чалавек,
часткі цела
Загадкі пра зоркі і месяц
Прыйшла чорна маці, усіх паклала спаці.
(Ноч.)
Палажу кажух, пасыплю гарох, палажу бохан хлеба.
(Неба, зоркі, Месяц.)
Цёмна-сіняя рагожка
Скрозь усеяна гарошкам,
Пасярод акрайчык хлеба.
Хто адкажа так, як трэба?
(Неба, зоркі, Месяц.)
Што за цуд за такі:
Па ўсім полі — светлякі,
А найбольшы святляк
Перагнуўся, як чарвяк.
(Зоркі і Месяц.)
Гайда, дзеці, увечар
Дзіва
паглядзім:
Поўны хлеў
авечак,
А казёл
адзін.
(Зоркі і Месяц.)
Загадкі з поля
Аднойчы дзядзька русы
Спаткаўся ў полі нам:
Тырчаць угору вусы
Даўжэйшыя, чым сам.
(Ячмень.)
Сінеюць зоркі ў жыце.
Як іх завуць, скажыце?
(Валошкі.)
Сінявокі, слаўны, чысты,
Галавасты, залацісты.
Дасць абноў ён людзям шмат,
Будзе кожны вельмі рад.
(Лён.)
Маленькі, сухенькі, усіх адзявае. (лён)
Цвіту ўсё лета я,
Жыву ў жыце.
Нашу хлапечае імя.
Як зваць мяне, скажыце?
(Васілёк.)
На коліку сем саколікаў, кожны ў капотачцы. (Авёс).
Было жоўтым, вырасла зялёным, сонца пацалавала, зноў жоўтым стала. (Пшаніца).
Была ў мяне каморка на тры вуглы і поўна мукі. (грэчка)
Загадаю загадку, закіну за градку, у адзін год пушчу, у другі выпушчу (азімае жыта).
У зямлю кідаем, не жалеем - на другі год разбагацеем (пасеў, зерне, насенне).
Транспартныя сродкі
Пасажыраў спраўна возіць
Па асфальтавай дарозе.
Возіць проста і кругамі,
Дрот чапляе ён рагамі. (тралейбус)
З хаты ў госці, на работу
Вазіць людзей – яго турботы. (аўтобус)
Хто так гучна завурчаў
І бадзёра паімчаў?
Усяго два колы мае.
Шлем кіроўца апранае. (матацыкл)
Дождж, спёка ці мароз -
Лес вывозіць (лесавоз).
Кручу педалі,руль трымаю,
І нават тату даганяю! (ровар)
Ліхтарыкі з даху трывожна міргаюць,
Машына чырвоная гучна сігналіць,
Пажар ліквідуе, праедзе скрозь дым,
Каманда ўратуе людзей ад бяды! (пажарная машына)
Павольна едзе, бы гуляе,
І шлях асфальтавы раўняе.
Па дарозе гладкай, новай
Мы праедзем адмыслова! (каток)
Хворы лекара чакае,
І таму яна міргае,
Саступіце ўсе дарогу,
Прапусціце дапамогу! (хуткая дапамога)
Ён па рэйках хутка мчыцца,
Я – на верхняй на паліцы.
Паглядаю ў ваконца,
Як плыве над лесам сонца. (цягнік)
Праз акеан пералятае,
Людзей і грузы дастаўляе.(самалёт)
Крылаў ён не мае,
Але, глядзі – ўзлятае! (верталёт)
Касманаўт у ёй сядзіць,
Ён у космас паляціць. (ракета)
Ён па моры праплывае,
Капітан штурвал трымае (параход, цеплаход, карабель)
Школьныя прылады
Сам я еду на табе.
А хаваю я ў сабе
Сшыткі, кніжкі ды алоўкі,
Ласцік, фарбы, пэндзлік лоўкі...
Мноства тут патрэбных рэчаў.
Здагадаўся? Я - (заплечнік)
Што за палачка з прычоскай?
Абыходзіцца з ёй проста:
Хвост у фарбу памачаць
І карціну маляваць! (пэндзаль)
Я сам не малюю, я сам не пішу.
Але кожны дзень на ўрокі хаджу:
Каб ручкі з алоўкамі вы не гублялі,
Захоўвайце іх ува мне, у (пенале)
За алоўкам прыбіраю.
Ён напіша – я сціраю. (ласцік)
Белы, сіні, жоўты, чорны,
І зялёны, і чырвоны –
Кожны ў слоічку сваім
Мы ў скрыначцы стаім.
Ты нас маляваць узяў бы.
Мы – гуашавыя (фарбы)
Ёсць у простага алоўка
Знакамітая сяброўка:
Ў ёй па спінцы там і тут
Лічбы з рыскамі бягуць.
Сама доўгая, прамая,
Рысаваць дапамагае,
Можа мерыць даўжыню,
Шырыню ды вышыню. (лінейка)
У дзіцяці ёсць яна – спрытна ўсё хапае.
У дзвярэй ёсць – за яе дзверы адчыняюць.
За яе нясуць вядро, без яе нязручна.
І ў пенале ёсць яна. А завецца (ручка)
Вокладка – нібыта дзверы.
Разгарнеш – і не паверыш:
Тут і казкі-небыліцы,
І малюнкі, каб дзівіцца,
І гісторыі, і вершы.
Што гэта? Хто скажа першы? (кніга)
Каб пісалі лічбы дзеткі,
На маіх старонках клеткі.
Аркушы на скобы сшыты,
А таму завуся (сшытак)
Я красую на стале,
Я - мадэль адной з планет.
Хто паглядзіць на мяне,
Той пабачыць цэлы свет. (глобус)
Я кручуся ў танцы лоўка.
На адной назе – іголка,
Чыркану другой нагой –
Рыса круглая за мной. (цыркуль)
На пытанне адказаць выпала Рыгорку.
Ў чорным полі ён малюе белыя разоркі.
Хто загадку гэтую першы адгадае:
Ля чаго стаіць Рыгорка, што ў руцэ трымае? (ля дошкі, крэйда)
Загадкі пра восень
Апусцелі палі, хлеб у свірны звязлі
Лугі пакасілі, стагі завяршылі.
Лістота лятае, дождж не сціхае
Калі гэта бывае? (увосень)
На зямлю садзяцца сумна
Жоўценькія матылі.
Пэўна ў іх пра тое думы,
Як зялёнымі былі. (лістапад, восень)
Ішоў даўганогі, не глядзеў дарогі,
У зямлі увяз… Вашым ножкам – гразь. (дождж)
З галінкі збіты ветрам
Ён на зямлю не лёг.
А кружыцца ў паветры,
Як жоўты матылёк. (ліст)
Загадкі пра школу
Дом – палац стаіць высокі,
Нашых ведаў там вытокі.
Радасць свеціцца наўкола,
Ну, вядома, гэта (школа).
Ва узорных школах ёсць яна –
Парадак без прынукі,
А ў інстытутах – галіна
Асобнае навукі. (дысцыпліна)
У працы не знаю спачыну
Усюды найперш за сталом.
З майго языка за хвіліну
Злятае паўметра слоў. (ручка, аловак)
Каляровыя браткі
Носяць з дрэва кажушкі.
Мы завострым ім галоўкі,
Каб маглі пісаць (алоўкі)
Палачка цудоўная,
Колерам няроўная.
Трэба толькі ў рукі ўзяць,
Пачынае маляваць. (аловак.)
Рана – росна, у дзень – млосна,
А вечарам – камарыкі. (гультай)
Знаю ўсё і ўсіх вучу,
А сама заўжды маўчу. (кніга.)
У школьным ранцы я ляжу,
Як ты вучышся скажу. (сшытак.)
Па чорным полі зайчык
Скакаў туды-сюды,
Пасля сябе пакінуў
Бялюткія сляды.(крэйда.)
Кніжкамі набітыя,
На замкі закрытыя,
Паселі на плечы
Школьнай малечы. (ранцы.)
Школьныя сайты і блогі
Падзяліцца
Статыстыка
Перакладчык
Нашы чытачы
Узнагароды
Liebster Blog Award
Чытаюць зараз
Тэгі
агонь
акразагадкі
аловак
амонімы
балота
бераг
бытавыя прыборы
вада
вецер
восень
вясёлка
вясна
гадзіннік
гародніна
глобус
год
горад
грыбы
гульня
дарога
Дзед Мароз
дзень
дзеці
дождж
дом
дрэвы
думка
дым
ежа
жывёлы
жыта
загадкі-жарты
загадкі-задачы
загадкі-пытанні
зіма
зоркі
зямля
іголка
казкі-загадкі
калодзеж
кветкі
кнігі
космас
крыптаграмы
лагагрыфы
лёд
лён
лета
літаратура
лічбы
людзі
маланка
мароз
месяц
метаграмы
Міхась Пазнякоў
мова
музыка
музычныя інструменты
мэбля
навальніца
нажніцы
насякомыя
неба
Ніл Гілевіч
нітка
Новы год
ноч
паліндромы
парасон
печ
пісьмо
поле
прадметы
прафесіі
прылады працы
птушкі
пшаніца
рак
рака
расліны
ручка
рыба
Рыгор Барадулін
рэбус
рэха
рэчы
садавіна
свята
свяча
снег
снегавік
сон
сонца
транспарт
тэхніка
Уладзімір Карызна
Уладзімір Паўлаў
хата
царква
чалавек
час
часткі цела
шарады
школа
ягады
ячмень
Гадзіннік
Госці
Госці
Тэгі
- агонь (2)
- акразагадкі (1)
- аловак (3)
- амонімы (3)
- балота (1)
- бераг (1)
- бытавыя прыборы (4)
- вада (3)
- вецер (6)
- восень (3)
- вясёлка (2)
- вясна (3)
- гадзіннік (2)
- гародніна (2)
- глобус (1)
- год (1)
- горад (7)
- грыбы (3)
- гульня (13)
- дарога (2)
- Дзед Мароз (3)
- дзень (3)
- дзеці (1)
- дождж (4)
- дом (1)
- дрэвы (8)
- думка (1)
- дым (4)
- ежа (1)
- жывёлы (22)
- жыта (1)
- загадкі-жарты (3)
- загадкі-задачы (6)
- загадкі-пытанні (6)
- зіма (14)
- зоркі (7)
- зямля (2)
- іголка (2)
- казкі-загадкі (12)
- калодзеж (2)
- кветкі (9)
- кнігі (6)
- космас (1)
- крыптаграмы (12)
- лагагрыфы (1)
- лёд (3)
- лён (2)
- лета (3)
- літаратура (12)
- лічбы (6)
- людзі (3)
- маланка (1)
- мароз (6)
- месяц (7)
- метаграмы (2)
- Міхась Пазнякоў (4)
- мова (1)
- музыка (2)
- музычныя інструменты (2)
- мэбля (1)
- навальніца (2)
- нажніцы (1)
- насякомыя (4)
- неба (11)
- Ніл Гілевіч (1)
- нітка (1)
- Новы год (4)
- ноч (6)
- паліндромы (1)
- парасон (2)
- печ (3)
- пісьмо (1)
- поле (4)
- прадметы (10)
- прафесіі (3)
- прылады працы (4)
- птушкі (10)
- пшаніца (2)
- рак (2)
- рака (5)
- расліны (20)
- ручка (3)
- рыба (3)
- Рыгор Барадулін (4)
- рэбус (16)
- рэха (2)
- рэчы (4)
- садавіна (3)
- свята (3)
- свяча (2)
- снег (10)
- снегавік (1)
- сон (2)
- сонца (6)
- транспарт (8)
- тэхніка (5)
- Уладзімір Карызна (4)
- Уладзімір Паўлаў (1)
- хата (6)
- царква (3)
- чалавек (2)
- час (3)
- часткі цела (2)
- шарады (1)
- школа (9)
- ягады (2)
- ячмень (2)
Аўтары
Powered by Blogger.






