Sep 11, 2014

5 загадак пра стравы ад Алены Церашковай


Закуска
У свінні яго немала.
Я вазьму сабе кавалак.
Каб закуску згатаваць,
Засталося мне дадаць
Палавінку слова ТАТА –
І гатовая…

Першая страва
Я ў свой рондаль пакладу
Лес хваёвы. І пайду
На градзе нарэжу шчаўя
І дзве літаркі прыбаўлю.
Ці не цуд? Анягож!
Налівай чырвоны …

Другая страва (гарнір)
Мы сярэдзінку цыбулькі
і пачатак ад бабулькі
Мылі, потым абіралі,
На скрылёчкі наразалі,
На патэльню высыпалі
Ды алеем палівалі.
Вы нашу страву адгадалі?

Другая страва
Конь мой спрытны – самакат -
Даў мне свой апошні склад.
А надалей пойдзе ў нас
Самы лепшы ў годзе час.
Солім, перчым, смажым гэта –
Атрымалася …

Трэцяя страва
Што я толькі ні рабіў,
А яго я не здабыў.
Браў бялюткае палена
І ламаў цераз калена…
Абцярэбліваў галінкі
Ў выціскальную машынку…
Што ж я так хацеў зрабіць?
Як я мусіў паступіць?

Адгадкі глядзіце далей

салата
боршч
бульба
катлета
бярозавік

3 коммент.:

Anonymous said...

Добры дзень, Марына! не бачу свайго комента пад іншым пастом - паспрабую яшчэ раз. Пазычыла ў Вас загадкі пра пабытовую тэхніку для курсаў МоваНановаДзеткам. Наўзаем - спасылка на форум, дзе выкладваю свае загадкі. Дзякуй за Вашую працу. Алена Церашкова http://dzietki.by/forum/viewtopic.php?t=4313

Migalayte said...

Адказваю за свайго сааўтара: мы вельмі рады, што наша саправа прыносіць плён.

BurAndBY said...

Зрабіце больш загадак пра ежу, а то к чатверу нужна загадкі даваць :)

Post a Comment

 

Copyright © Беларускія загадкі. Template created by Volverene from Templates Block
WP by WP Themes Master | Price of Silver