Dec 27, 2012

Казка-загадка "Хто падказваў у класе?" ад Расціслава Бензярука


У чаратах размясцілася качыная школа. Вывучалі складанне лікаў.
Строгая настаўніца Качка Кіраўна задала пытанне:
- Колькі атрымаецца, калі да «кра» прыбавім яшчэ «кра»?
Не паспелі качаняты ўзняць крыльцы, як нехта падказаў:
- Кра-кра!
- Правільна, - пахваліла настаўніца. - Хто гэта сказаў?
Качаняты маўчалі.
Настаўніца зноў задала пытанне:
- Колькі будзе, калі «кра», «кра» і яшчэ «кра»?
Рыжанькі Качар узняў крыло.
Толькі Качка Кіраўна дазволіла яму адказваць, як нехта звонка зноў прагаварыў:
- Кра-кра-кра!
- Качка Кіраўна, я ведаю, чэснае слова, - заспяшаўся Рыжанькі Качар. - Дык чаго яна падказвае.
І ён скубануў суседачку Шэрую Шыйку за бок. Суседка не захацела цярпець гэтага. Пачалася бойка.
- Навошта падказвала?! А настаўніца падумала, што я не ведаў!
- Не падказвала я, не падказвала! - апраўдвалася Шэрая Шыйка.
- Хопіць біцца! - Качка Кіраўна падбегла да іх парты.
Калі Рыжанькі Качар і Шэрая Шыйка спынілі бойку, настаўніца спытала ў качанят:
- Дык хто падказваў у класе?

Задумаліся качаняты. Дапаможам ім, сябры!

Адгадка ніжэй!


АДГАДКА
Рэха

1 коммент.:

Anonymous said...

Знайшоў ваш блог праз http://nastaunik.info.
Вельмі спадабаліся Вашыя казкі-загадкі! Адразу адчуваецца дабрыня аўтара!
Прапаную вам сяброўства з сайтам "Беларускі дзіцячы фальклор" http://folk-by.16mb.com/.
Аляксандр.
mailto:s-buk@yandex.ru

Post a Comment

 

Copyright © Беларускія загадкі. Template created by Volverene from Templates Block
WP by WP Themes Master | Price of Silver