Стаіць дом на
дванаццаць вакон, пад тымі вокнамі па чатыры паны, а ў тых паноў па сем вянкоў. (Год, месяц, тыдні, дні.)
Шэрае сукно лезе
ў акно. (Світанак.)
Устаў белы бык, у
акно пальчык тык. (Дзень.)
Прыйшла чорна
маці, усіх паклала спаці. (Ноч.)
На паляне сіняй
пасецца конік сівы. (Ноч і месяц.)
У сінім мяшочку
шмат белых парасят. (Неба і зоркі.)
0 коммент.:
Post a Comment