Тры бабры
Будуюць хатку.
Крые дах
Бабёр-сусед.
Тры малыя
Бабраняткі
Ловяць рыбу
На абед.
У лазе,
Дзе ўтульна, ціха,
Каля самае ракі,
Тры руплівыя
Бабрыхі
Ладзяць дзеткам
Гамакі.
Колькі іх усіх -
Падлічы
І адказвай -
Не маўчы!
***
Я павесіў
Тры кармушкі,
Прылятайце есці,
Птушкі.
Неўзабаве прыляцелі,
На кармушкі ўсе паселі:
Пяць забаўных вераб'ёў,
Шэсць прыгожых снегіроў,
Дзве сарокі, тры сініцы,
Колькі ўсіх?
Хутчэй лічыце.
***
Тата ў садзе пасадзіў
Восем яблынь, восем сліў.
Вішні - тры,
І грушы - тры,
Дзве чарэшні на двары.
Я таксама не сядзеў,
А ваду насіў для дрэў.
Два, пад кожнае, вядры,
Выліў я вады, сябры.
Падлічыце зараз толькі,
Колькі дрэў і вёдзер -
Колькі?
***
Віця добры ў нас рыбак,
У вядры ў яго: шчупак,
Два яршы, чатыры плоткі,
Два ўюны -
Вялікіх, вёрткіх,
Восем тлустых печкуроў,
Шэсць пярэстых акунёў,
Два мяні і тры язі,
Тры ліні, два карасі.
Адкажыце мне, у яго
Колькі рыбін усяго?
***
Задумай лік
І столькі ж
Да яго дадай.
Пасля - на тры
Ты сусу гэту
Памнажай.
Затым здабытак
Падзялі
Ты на задуманы
Свой лік.
Цяпер адзінку
Трэба зняць,
І атрымаеш
Роўна ... .
Калі ты ўмееш
Правільна рашаць,
Які лік не задумвай -
Заўсёды будзе ... .
Адгадкі глядзіце далей.
Адгадкі
10
16
24 дрэвы і 48 вёдзер
33
5
0 коммент.:
Post a Comment