Jul 16, 2014

Шарады ад У. Мазго

Слова-дрэва - першы склад.
Слова-кіпень - акурат
Гэта будзе склад другі.
Іх складзі, мой дарагі, - 
Атрымаюць вучні
Першы свой падручнік.

Сэнс другой загадкі:
Лічба плюс ападкі -
Зашумець павінны
У вадзе расліны.

Ты вазьмі,
Мой дарагі,
Меру даўнюю
Вагі,
Да яе дадай
Час сутак -
І нясі матулі
Скрутак,
У які,
Калі ты мудры,
Уклаў
Каробачку для пудры.

Слова першае
Праколе
Слова іншае,
Што ў коле, -
І красуе
Ярка дужа
Ў трэцім слове
Дзікай ружай.

Займеннік
Плюс
Час сутак -
І атрымаеш хутка
Замест адказу
Адзінку часу.

Адгадкі, як заўсёды, схаваныя далей.


Буквар
Трыснягі
Пудраніца
Шыпшына
Тыдзень

0 коммент.:

Post a Comment

 

Copyright © Беларускія загадкі. Template created by Volverene from Templates Block
WP by WP Themes Master | Price of Silver