Jan 19, 2014

Верш-загадка пра снег

Гэты верш чытаецца па радках, дзеці павінны ўставіць слова ў канцы кожнага радка.



Ціха, ціха, як у сне, падае на зямлю...   
З неба ўсё кружаць пушынкі – серабрыстыя...
На палеткі, на лужок усё падае...
Вось і свята для рабят – усё мацнее...
Быццам у белы  пухавік апрануўся...  
Побач снежная фігурка –то дзяўчыначка...
На сняжку, паглядзі – з чырвонай грудкай...
Быццам  у казцы, як у сне, зямлю ўсю упрыгожыў...

Адгадкі далей

Jan 16, 2014

Загадкі пра снег


Улетку кропелькай была,
Вясёлаю дажджынкай,
А іней лёг,
Зіма прыйшла —
Зляцела ўніз...


Снег ляціць, мароз трашчыць, 
Хто адгадае, калі гэта бывае? 

Што бела не белячы?

Ляціць — маўчыць, ляжыць — маўчыць, калі памрэ, тады зараве.


Ляцелі шэрыя гусі, накідалі белага пуху.

Без рук, без ног, а маляваць умее.

Не агонь, а пячэцца.

Адгадкі далей.

Jan 13, 2014

Загадкі пра ячмень, лён, авёс


Вусы даўжэй за пана.
Задралі чупрынкі, пабеглі да адрынкі.
На кургане, на вургане стаіць курачка з сяргамі.
Стаіць Рыгор між гор, плашчом акрыўшыся, слязьмі абліўшыся.
Маленькі, сухенькі, усіх адзявае.
Ці малы кірмаш, ці вялікі кірмаш, а ўсё сінія шапкі.
Паверх лесу сіненькі агеньчык гарыць.
Пад адным брыльком дзевяць казакоў.
Цела носіш, косці бросіш, галоўку з'ясі.

Адгадкі глядзіце далей.

Jan 9, 2014

Загадкі пра каноплі

Ногі ў рэчцы, галава ў клеці.
Прыйдзе восень - купім лося, мяса праядзім, скуру прададзім.
Стаяць кіёчкі, на тых кіёчках вісяць нітачкі.
Не ель, не сасна, карове сястра.

Адгадкі глядзіце далей

Jan 3, 2014

Загадкі пра жыта, пшаніцу і іншае



Увосень рассыпаецца, улетку збіраецца, само поўнае бывае, людзей накармляе.
На тонкім дрэве жіваты качаюцца.
Саламяны плот, белае насенне, жоўты сход.
Загадаю загадку, закіну за градку, у адзін год пушчу, у другі выпушчу.
Было жоўтым, вырасла зялёным, сонца пацалавала - зноў жоўтым стала.
У зямлю цёплую ўпаду, да сонца коласам узыйду, у ім тады такіх, як я, будзе цэлая сям'я.
Што два тыдні зеляніцца, два тыдні квітнее, два тыдні наліваецца, два тыдні падсыхае?

Адгадзі глядзіце далей.

Jan 1, 2014

Навагоднія загадкі


Вецер хай не завывае,
Хай ён нам не пагражае,
Не баімся мы пагроз,
Побач з намі..

Які год цягнецца толькі адзін дзень?

Знаюць, пэўна, усе дзяўчаты,
Што надыдзе хутка свята,
Свята даўняе і новае,
Свята светлае, зімовае,
Хутка ўжо да нас, народ,
Завітае...

Ён і добры, ён і строгі,
Барадою ўвесь зарос.
Хто ў гасцях у дзетак сёння?
Ну канешне, ...

Вось ідзе якійсьці дзед,
А ў руках яго букет,
І не з кветак і з лістоў,
А з сняжкоў і ледзяшоў.

Прыходзіць ён у зімовы вечар,
Каб запаліць на ёлцы свечы.
Барадою ўвесь зарос.
Што за дзед ён? ...

Адгадкі глядзіце пад катам.
 

Copyright © Беларускія загадкі. Template created by Volverene from Templates Block
WP by WP Themes Master | Price of Silver