Jan 13, 2014

Загадкі пра ячмень, лён, авёс


Вусы даўжэй за пана.
Задралі чупрынкі, пабеглі да адрынкі.
На кургане, на вургане стаіць курачка з сяргамі.
Стаіць Рыгор між гор, плашчом акрыўшыся, слязьмі абліўшыся.
Маленькі, сухенькі, усіх адзявае.
Ці малы кірмаш, ці вялікі кірмаш, а ўсё сінія шапкі.
Паверх лесу сіненькі агеньчык гарыць.
Пад адным брыльком дзевяць казакоў.
Цела носіш, косці бросіш, галоўку з'ясі.

Адгадкі глядзіце далей.



Ячмень
Ячмень
Авёс
Авёс
Лён
Лён
Лён
Лён

0 коммент.:

Post a Comment

 

Copyright © Беларускія загадкі. Template created by Volverene from Templates Block
WP by WP Themes Master | Price of Silver