Feb 9, 2014

Загадкі пра насякомых (муха, блыха і г.д.)


Ходзіць па саломе, не шастае.
Цэлы дзень лятае, усім назаляе, а ноч настане, тады перастане.
Што над намі ўверх нагамі?
Не птушка, а з крыламі.
Чырвона карыта да сцяны прыбіта.
Рыжанькі канёк пабег у равок.
Маленькае зерне калоду верне.
Чорненькае, малюсенькае караля падымае.
Чорны конь - ні сесці, ні пагладзіць.

Адгадкі глядзіце далей.


Муха, муха, муха, матылёк, прусак, прусак,  блыха, блыха, блыха.

0 коммент.:

Post a Comment

 

Copyright © Беларускія загадкі. Template created by Volverene from Templates Block
WP by WP Themes Master | Price of Silver