Сябры, пабраўшыся за рукі,
Вядуць усіх нас да навукі.
Яны - у кнізе, у газеце,
І іх павінны ведаць дзеці.
Разумная, добрая, шчырая,
Стварае яе чалавек.
Дарогу да ведаў адкрые нам,
Сяброўкаю стане навек.
Выраслі на градцы
Сакаўныя братцы.
Доўгія, шурпатыя,
Вітамінаў шмат у іх.
Прысеў пад плотам
Рыжы кот.
Павесіў доўго хвост
На плот.
Белыя берэцікі,
Залатыя тварыкі.
Іх між траў прыкмеціце -
Ззяюць, як ліхтарыкі.
Што за дзіва?
Па вадзе
Дождж
Нагамі ўверх ідзе.
Тупацеў па хаце ён,
Нібы гэта бегаў слон.
Малачка затым напіўся
І за лаву закаціўся.
Хто апрануў сябе
І дзетак
У кашулькі
З залатых манетак?
Нам патрэбная ў ядзе
Гэта беляніца.
Нарадзілася ў вадзе,
А вады баіцца.
Адгадкі глядзіце далей
Літары, кніга, агуркі, гарбуз, рамонкі, фантан, вожык, карп, соль.
0 коммент.:
Post a Comment