Дом – палац стаіць высокі,
Нашых ведаў там вытокі.
Радасць свеціцца наўкола,
Ну, вядома, гэта (школа).
Ва узорных школах ёсць яна –
Парадак без прынукі,
А ў інстытутах – галіна
Асобнае навукі. (дысцыпліна)
У працы не знаю спачыну
Усюды найперш за сталом.
З майго языка за хвіліну
Злятае паўметра слоў. (ручка, аловак)
Каляровыя браткі
Носяць з дрэва кажушкі.
Мы завострым ім галоўкі,
Каб маглі пісаць (алоўкі)
Палачка цудоўная,
Колерам няроўная.
Трэба толькі ў рукі ўзяць,
Пачынае маляваць. (аловак.)
Рана – росна, у дзень – млосна,
А вечарам – камарыкі. (гультай)
Знаю ўсё і ўсіх вучу,
А сама заўжды маўчу. (кніга.)
У школьным ранцы я ляжу,
Як ты вучышся скажу. (сшытак.)
Па чорным полі зайчык
Скакаў туды-сюды,
Пасля сябе пакінуў
Бялюткія сляды.(крэйда.)
Кніжкамі набітыя,
На замкі закрытыя,
Паселі на плечы
Школьнай малечы. (ранцы.)
1 коммент.:
мы дапамагаем и развиваем мир
Post a Comment