Без языка, а гаворыць.
(кніга)
Белае поле, чторнае насенне, хто яго сее, той разумее.
(кніга)
Не куст, а з лісточкамі, не кашуля, а пашыта.
(кніга)
Хто гаворыць моўчкі?
(кніга)
Языка не мае, а ў каго пабывае - той шмат ведае.
(кніга)
Што там такое ў нашым пакоі:
Радочкам цесным стаяць сястрычкі.
І гэту кніжку як дачытаеш,
Дык потым месца і ёй шукаеш?
(кніжная паліца)
Без рук, без ног, а ўсюды бываю.
(пісьмо)
Без душы, без цела за сто міль ляцела.
(пісьмо)
Без крылаў, а ляціць, без языка, а гаворыць.
(пісьмо)
0 коммент.:
Post a Comment