Dec 13, 2013

Зімовыя загадкі



Дрымучы лес
На шкле парос -
Намаляваў яго …(мароз)


Як агеньчыкі ў двары
Скачуць,скачуць…(снегіры)

Прыгажуня колкая
Штогод  прыходзіць к нам.
Лісты ў іголкі,
Завецца яна …(ёлка)

Ляцяць птушкі без крыл,
На дрэвы садзяцца без ног. (сняжынкі)

Без голасу, а вые,
Без рук, а абрусы сцеле. (мяцеліца)

Ёе без фарбаў, без алоўка
На акне малюе лоўка
Лапкі елак, пальмаў вецце…
Як жа той мастак завецца? (мароз)

Зімой расце коранем уверх,
а вясеой плакаць пачынае.
Хто адгадае? (лядзяш)

Цякла, цякла і пад шкло лягла (рака пад лёдам)

Не ад гонару заўсёды
Бегаем з узнятым носам,
І заўжды дзяцей чароды,
Як па крышах з горак носім.
Пазнаёмся з намі бліжай.
Як завуць нас?
Проста …(лыжы)

Улетку кропелькай была,
Вясёлаю дажджынкай,
А іней лёг,
Зіма прыйшла -
Зляцела ўніз (сняжынкай).

1 коммент.:

eternal winter said...

Дзякуй, вельмі мне дапамаглі!

Post a Comment

 

Copyright © Беларускія загадкі. Template created by Volverene from Templates Block
WP by WP Themes Master | Price of Silver