Паміж двух лістоў – драточак.
На драточку – сем званочкаў.
Пчолкі ў званочкі б’юць
І мядок дамоў нясуць.
І ў лісточках, і ў кветках
І атрута ёсць, і лекі.
Можа , некалі пасадзіш
Ты на клумбе белы (ландыш).
Лісточкі-далонькі і золата- кветкі.
Трымайцеся з імі абачліва, дзеткі!
У кветачкі гэтай атрутныя сокі:
На скуры ад іх застаюцца апёкі.
Рукамі пакраталі – вочкі шкадуйце:
Пякучым спрадвек называецца (люцік).
У лужку-лужочку
выраслі сястрычкі:
Залатое вочка,
белыя раснічкі. (Рамонкі.)
Стаяць каля сценкі Юлькі,
На іх белыя кашулькі.
Сэрцы іх залатыя,
Адгадайце, хто такія? (Рамонкі.)
Жоўтае сонейка ў белых пялёстках –
Кожны з нас ведае кветачку простую.
П’ем з ёй гарбату (прастуда міне),
З ёю варожым (кахае ці не).
Дык пра якія тут кветкі гамонка?
Ты здагадаўся? Вядома ж, (рамонкі)!
Узімку цыбулінка спіць-спачывае.
Прачнецца – і кветкі наволю пускае.
Хай снег, хай мароз – у вясновым падлеску
Красуюць блакітныя кветкі – (пралескі).
Што пахне на лузе так соладка ўлетку?
Трайныя лісточкі ды шарыкі-кветкі.
Карове, каню ды сямейцы трусінай
Наш Яська пайшоў накасіць (канюшыны).
0 коммент.:
Post a Comment