Jul 22, 2015

Загадкі ад Рыгора Барадуліна

Ён. Яна. Яно. Яны

Дом свой
Кожны хоча мець —
Кот, сабака i мядзведзь.
I малому i старому
Хочацца хутчэй дадому,
Бо жывуць там з даўніны
Ён,
Яна,
Яно,
Яны.

Вісіць яна,
На ёй вісяць,
Ніхто не прапануе: сядзь.
Для вопраткі пацешалка,
Яна завецца
(вешалка).

І гарыць іне згарыць,
Можа пець ігаварыць,
Мае пільны
Позірк-вызар,
Ён завецца
(тэлевізар).

Глядзіць яно
І праз яго
Глядзяць,
Ад куль чакаць каго.
Бяздоннае,
Ды мае дно.
Завецца, як яно?
(Вакно).

Па іх ступаеш ты штодня,
Яны —
Густым лугамрадня.
Па іх  
Ідуць нячутна сны,
Яны завуцца
(дываны).

Калі маўчыць,
Калі бурчыць,
Калі, як той ручай,
Цурчыць.
І дроў не есць,
А хату грэе.
Яна завецца
(батарэя).

Невідзімец на пліце
Сіняй кветкаю цвіце.
Корміць нас
I поіць нас,
Ды не любіць жартаў
(газ).

Звон двухвухі на шнуры,
Падымай —гавары.
Будзіць звон
I кліча звон,
Ён завецца
(тэлефон).

А яно i цёмнай ночы
Пазірае зырка ў вочы.
Асвятляе ўсё жытло
(электрычнае святло).
Ёй адкінь паціху спінку
I адкінься на хвілінку.
У памост чатырохлапа
Упіраецца
(канапа).

На кухні да сцяны прырос
Астрог,
Дзе томіцца мароз. 
Уключаны, як кіпяцільнік,
Астрог завецца
(халадзільнік).

Любіць пыкаць, мыкаць
Песта,
I ўзаб'е смятанку, цеста.
Ды не пыксер
I не мыксер,
Ён, крутун,
Завецца
(міксер).

На падлозе, не ў лазе
На адной стаіць назе.
I не бусел,
I не звер,
I завецца ён
(таршэр).

0 коммент.:

Post a Comment

 

Copyright © Беларускія загадкі. Template created by Volverene from Templates Block
WP by WP Themes Master | Price of Silver