Мокры цыбач
Праляцеў наўскач,
Лёг на сенажаць -
Яго й не відаць.
***
Верабей маленькі,
Але ўдаленькі,
Рук не мае,
А вала трымае.
***
З бярозавага гарадка
Прывёў дзядуля канька,
І той спакою не ведае -
Па хаце ўсё бегае.
***
Бяжыць і не спыняецца,
Ніколі не стамляецца.
***
Без фарбы, без алоўка
Малюе хутка, лоўка.
***
Не конь, хоць з вушамі,
Яшчэ - з павадкамі,
Летам палежвае ціха сабе,
Ну а зімой сядзіць на табе.
***
Прыйшоў кравец у пасёлак,
Мільён у яго іголак,
Ды хіба, скажыце, вы чулі,
Каб імі шылі кашулі?
***
Не агонь, ды апякае.
Хто яе, скажы, знае?
***
Паляцела адлёка
Без языка і без крылаў,
А прыляцела -
Загаварыла.
***
Не звер ён і не чалавек,
Ён ходзіць задам цэлы век.
***
Хата не хата,
Ёсць крылы і куль,
Дзірак багата,
А выбрацца нельга адтуль.
А выбрацца нельга адтуль.
Адгадкі глядзіце далей.
Дождж
Замок
Венік
Рака
Мароз
Шапка-вушанка
Вожык
Крапіва
Пісьмо
Рак
Сець
0 коммент.:
Post a Comment