Mar 2, 2014

Загадкі ад Уладзіміра Карызны 4


Кругленькі,
Маленькі,
Каштуе руб пяць,
А возьмеш  яго за хвосцік - 
Дык не падняць.
***
Бліскучая,
Удаленькая, 
Пра грошы не пытае,
Свет увесь адзявае.
***
Вадкае, 
Ды не вада,
Белае,
Ды не снег, -
Загадачку адгадай,
На вушка скажы ты мне.
***
Глянуў Воўка ў акно -
Там
Сіняе палатно
У белы гарошак.
Зарабі хоць кішэню грошай,
Не купіш яго ўсё адно.
***
З вады да нас прыйшоў,
Вады жа баіцца - ого!
Хоць ні капусты,
Ні крупніку
Не з'ясі без яго.
***
Бензін не глытае
І крылаў не мае,
Ды кожнаю раніцай
Да самага неба ўздымаецца.
***
Усю ноч
Сярэбраны капыток
Па збажыне лятаў,
Але ніводнага каласка не стаптаў.
***
Нітак шмат,
Ды іх, дружок,
Не зматаеш
Ты ў клубок.

Адгадкі глядзіце далей.

Клубок нітак
Іголка
Малако
Неба, зоркі
Соль
Дым з коміна
Маладзік
Павуцінне

0 коммент.:

Post a Comment

 

Copyright © Беларускія загадкі. Template created by Volverene from Templates Block
WP by WP Themes Master | Price of Silver