Mar 2, 2014

Загадкі-задачы ад Міхася Пазнякова 3

Раз, два, тры,
Чатыры, пяць - 
Выйшлі дзеці
Пагуляць:
Васілёк, Максімка, Янка,
Міхасёк, Уладзік, Санька,
Вераніка, Оля, Зіна,
Рая, Ксюша і Дарына,
Косцік, Паўлік. І Андрэй -
Колькі ўсіх?
Лічы хутчэй!
***
Колькі цацак
У Танюшкі? -
Слонік, Мішка
І дзве Хрушкі.
Два Сабачкі,
Бегемоцік
І пушысты
Белы Коцік.
Вожык, Ліска,
Дзве Вавёркі,
Зайка, Буслік,
Дзве Сарокі.
Лялькі - 
Маша і Аксана.
Колькі?
Падлічыце, дзеткі,
Самі.
***
Доўга кнігу я гартаў,
Шмат жывёлін напаткаў:
Дзевяць зайцаў,
Трох шпакоў,
Сем вавёрак,
Двух ласёў,
Восем дзятлаў,
Шэсць лісіц,
Дваццаць пенак,
Сто сініц.
Дзесяць вожыкаў,
Пяць соў.
Ты лічы,
А я пайшоў.
***
Птушкі да нас прыляцелі,
Дружна насцпраць паселі:
Кнігаўка,
Пліска,
Удод,
Чапля,
Зязюля
І дрозд.
Ластаўка,
Пенка
І сойка,
Жаўранак,
Шпак
І сарока,
Бусел,
Шчыгол,
Салавей,
Зяблік,
Снягір,
Верабей.
Колькі, скажы мне цяпер,
Птушак насупраць цябе?

Адгадкі глядзіце далей.



15
18
170
18

0 коммент.:

Post a Comment

 

Copyright © Беларускія загадкі. Template created by Volverene from Templates Block
WP by WP Themes Master | Price of Silver