Mar 2, 2014

Загадкі ад Уладзіміра Карызны 2


Пабег на луг,
Рохкала-плуг,
Барозны ганяў,
Пакуль гаспадар
У хлеў не загнаў.
***
Курка белая
Па сцяне бегае,
Ні крылаў,
Ні ног у яе няма,
Ды будзеш лавіць дарма.
***
Пад акном
Гарыць чырвоным агнём.
Дом ад яе
Не загараецца.
Ніхто тушыць яе
Не збіраецца.
***
Хутка бяжыць - не дагоняць
Яго ніякія коні,
Ні машына,
Яго не дагнаць і ў ракеце.
Бяжыць, бяжыць,
І не верыцца,
Што ён ніколі не вернецца.
***
Прыгожая кветачка
На сонейку млела.
Вова хацеў сарваць - яна паляцела.
***
Крылаў не мае,
А лятае,
Без рук,
А вароты адчыняе,
Без голасу,
А спявае,
Без пугі,
А хмары ганяе.
***
Залатая курыца
З залатымі куранятамі
Усю ноч жыруе
Над соннымі хатамі.
***
Карлік-хлопча
На стаху ўскочыў,
Люльку смокча.
Гэтулькі накурыў -
Усё неба закрыў.

Адгадкі глядзіце далей
Адгадкі
1. Парсюк
2. Сонечны зайчык
3. Рабіна ўвосень
4. Час
5. Матылёк
6. Вецер
7. Месяц і зоркі
8. Комін раніцай

0 коммент.:

Post a Comment

 

Copyright © Беларускія загадкі. Template created by Volverene from Templates Block
WP by WP Themes Master | Price of Silver