Скажу
Адзін раз слова -
Мне бачыцца
Аснова,
Скажу другі -
Як блазан
Лятаў на ім
Мюнхаўзен.
Папрасіў я
Плод у краме,
А даюць
Каштоўны камень,
Не мая
У тым віна,
Калі назва ў іх
Адна.
Паверхня вод
Без хвалявання
Падкажа
Спосаб вышывання.
Пасажырскую павозку
І каманду танка ў войску
З даўніх пор
Абавязкова
Называюць
Гэтым словам.
Тоькі выцягнем
Кружок
Металічны
З гоманам -
Дым вісіць,
Як кажушок,
Угары
Над комінам.
Бо гарыць
Агонь у печы
І ўжо варыцца,
Дарэчы,
Хутка страва
Рыбная,
Вельмі каларыйная.
Падарунак сябруку
Служыць
Назвай бальшаку.
Адгадкі глядзіце далей.