Чараўніца да нас
Завітала -
Усё ажыло,
Заспявала.
***
Жывая гара
Сярод двара,
Ля яе горка,
На лбе белая зорка.
***
Не будзільнік,
А праспаць
Гаспадыні
Ён не дасць.
Прапяе шмат раз:
- Пад'ём!
І увесь разбудзіць дом.
***
З-пад мохавай сховы
Павысоўвалі хлопцы галовы.
Хто ні ідзе - іх вітае,
З сабой забірае.
***
Хто гэта ў бярвенні
Зімою страляе?
Каго ніхто ў хату
К сабе не пускае?
Цёмны фартух,
Поўны белых мух,
Вецер пашкуматаў -
Увесь свет белым стаў.
***
За лесам пажар пылае,
Ніхто яго не тушыць,
Кожны вітае.
***
У лесе жыве,
Харчуецца,
На галаве дрэва красуецца.
***
Гудзе,
Ды не самалёт,
Можа раніць,
Ды не страла.
Хто адгадае,
Хто гэта?
Адгадкі глядзіце далей.
Адгадкі.
1. Вясна
2. Карова з цялём
3. Певень
4. Грыбы
5. Мароз
6. Снегавая хмара
7. Зара
8. Лось
9. Пчала
0 коммент.:
Post a Comment