Трое жывуць, скуру дзяруць, голымі пускаюць. Хто адгадае?
Тры браты на адным кані па белым полі едуць.
У адной пуні ды сем варот.
У адной яме сем ям з ямай.
У адным клубочку ды сем дзірачак.
У дзвюх матак па пяці хлапчанятак, кожнаму сыну адно імя.
Чатыры чатырнічкі, пятая падушачка, шостая жывушачка.
Шэсць ног, дзве спіны і адна галава.
Шэсць дзён гуляе, а сёмы спявае і торбу грошай бярэ.
Адзін кажа: мне зіма лепей; другі кажа: мне лета лепей; трэці кажа: мне ўсё роўна.
Адна матка дванаццаць сыноў мае і на ўсіх націскае.
Адна палка ў дзвюх печах гарыць.
Бегла хлопцаў дваццаць пяць, прыйшла вясна - сляды знаць.
Дзве сястры адна на адну глядзяць, а разам не сыдуцца.
Два браты ўцякаюць, а два даганяюць, але ж ні пярэднія не могуць уцячы, ні заднія дагнаць.
Два браты ідуць у мора купацца.
Два ваўкі бягуць, на неба глядзяць.
Пан, поп і стараста.
Чалаввек піша
Галава
Напарстак
Галава
Пальцы
Калыска, а ў ёй немаўля
Чалавек сядзіць ў крэсле
Поп
Сані, калёсы, конь
Граблі
Вось
Барана
Столь і падлога
Калёсы
Вёдры
Палазы на санях
0 коммент.:
Post a Comment