Nov 18, 2012

Іголкі і ніткі


Два канцы, два кальцы, а пасярэдзіне цвік. (нажніцы)

Першы канец у жываце, а другі - на верхнім кальцы. Каб першы канец дастаць, трэба ўсе кольцы зняць. (клубок нітак)

Скінуўся ўбок - застаўся хвост на сем вёрст. (клубок нітак)

Кругленькі, маленькі, а за хвост не падымеш. (клубок нітак)

На чым найбольш абручоў? (на клубку)

Крыж на крыжы, хто ведае, нек кажы. (клубок нітак)

Пад страхою пяць паненак мокрыя, а па дарозе пяць дпругіх сухіх ідуць (пальцы жанчыны пры прадзенні).

Пяць авечак стажок скубуць, а пяць дарожкай ідуць (прадзенне).

Пяць уцякае, а пяць даганяе (пальцы ў час прадзення)

Сівенькая, маленькая, а ўвесь свет абшывае. (іголка)

Бегла свінка, залатая спінка, ільняны хвосцік (іголка з ніткаю)

Носік сталёвы, а хвосцік ільняны (іголка і нітка)

Бег кот, праламаў плот (іголка)

Чым я больш кручуся, тым я больш таўсцею. (верацяно)

На адной яме сто ям (напарстак)

Круглая гара, што ні крок, то нара. (напарстак)



0 коммент.:

Post a Comment

 

Copyright © Беларускія загадкі. Template created by Volverene from Templates Block
WP by WP Themes Master | Price of Silver